Sunday, October 28, 2012

ДЗЯДЫ:
Сёння ў Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце, прысвечанае Дню памінання продкаў – Дзяды. Месца збору было прызначана ля Гадзіннікавага завода на 11.30. Курс – на Курапаты.  Акцыя санкцыянавана мінскімі гарадскімі ўладамі.  “Дзяды" адзначаюцца з 1988 году. Тады ў Мінску прайшла першая неафіцыйная шматтысячная дэманстрацыя ў гісторыі савецкай Беларусі. Яна была разагнаная міліцыяй. Але гэта падзея падштурхнула да стварэння моцнага нацыянальна-дэмакратычнага руху - Беларускага Народнага Фронту і да абуджэння грамадства. З таго дня -30 кастрычніка 1988 году, "Дзяды" адбываюцца штогод. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, сёлета людзі пачалі  збірацца за гадзіну да пачатку акцыі. "Народная Воля" вядзе ан-лайн рэпартаж з шэсця.

No comments:

Post a Comment