Tuesday, September 29, 2015

БАТЭ выйграў у "Ромы" ў Лізе чэмпіёнаў — 3:2 (відэа) | Навіны Беларусі - euroradio.fm: "Увечары 29 верасня на "Барысаў-Арэне" БАТЭ сенсацыйна перамог італьянскую "Рому" — 3:2. Гэта быў матч 2-га тура групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Госці выступалі ў ролі фаварытаў (нягледзячы на тое, што ў іх складзе не было некалькі асноўных гульцоў, у тым ліку і Франчэска Тоці), на іх рабілі стаўку букмекеры. У першым туры яны вырвалі нічыю 1:1 у матчы з "Берселонай", а барысаўчане прайгралі ў гасцях "Баеру" — 0:4. Мала хто верыў, што БАТЭ здолее атрымаць станоўчы вынік у сённяшнім паядынку. Аднак баязлівая і бездапаможная гульня каманды ў Нямеччыне хутка забылася. На полі "Барысаў-Арэны" ў першым тайме была іншая каманда: смелая, баявая і на яе баку ў гэты вечар была ўдача. Нешта падобнае мы бачылі ў славутым пераможным матчы з "Баварыяй".

"



'via Blog this'

No comments:

Post a Comment