Thursday, November 24, 2016

Жыхар Полацку зрабіў заўвагу міліцыянту і трапіў пад перасьлед: "Што да правілаў дарожнага руху, то Вадзім іх ведае добра — ён аматар матацыклаў і за стырном ня першы год. Таму падкрэсьлівае: паркавацца без уліку агульных патрабаваньняў міліцэйская машына можа падчас апэратыўнага заданьня і абавязкова — з уключанымі ліхтарамі. Але найбольш абуральным хлопец лічыць тое, што ягоны апанэнт зь міліцыі адчуваў сябе зусім беспакараным — адмовіўся назваць сябе, правакаваў, пагражаў... Вадзім Казлоўскі ўзважвае магчымасьці, у якую структуру падаць скаргу на паводзіны супрацоўніка міліцыі.
"



'via Blog this'

No comments:

Post a Comment