Monday, April 2, 2018

Ад антысталінскіх казак да гарэзьлівых вершыкаў. 20 знакавых беларускіх кніг для дзяцей

Ад антысталінскіх казак да гарэзьлівых вершыкаў. 20 знакавых беларускіх кніг для дзяцей: "Адна з самых папулярных беларускіх дзіцячых кніг 30-х гадоў. Яе таксама можна разглядаць, як своеасаблівыя ўцёкі ад тагачаснай рэчаіснасьці. Страшная зіма зь яе хваробамі і сьмерцю (вобраз рэальнасьці), зь якой пачынаецца паэма, мінае, мы пераносімся ў ідэальны сьвет, дзе Міхась і ягоныя сябры ловяць рыбу, прыдумляюць розныя цікавыя гульні, дурэюць у лесе, на лузе. Якуб Колас з уласьцівай яму цягай да стварэньня ідэальна-мройнага сусьвету прыдумляе своеасаблівы рай для дзяцей, дзе няма месца гвалту і таталітарызму. Фінал, праўда, самотны. Героі мусіць вярнуцца ў рэальнасьць. Іх чакае дзіцячы сад, дзе з кубікаў яны вымушаны «будаваць астрог, каб шкоднік больш шкодзіць ня мог». У адрозьненьне ад рамантыка Янкі Купалы, Якуб Колас разумеў: любыя фантазійныя ўцёкі — рэч марная. Рэальнасьць цябе ніколі не адпусьціць.

"

Якуб Колас. «Міхасёвы прыгоды». 1935 год

'via Blog this'

No comments:

Post a Comment