Saturday, July 21, 2018

Вандроўкі з Уладзімірам Субатам. Зембінскія таямніцы сівой мінуўшчыны

Вандроўкі з Уладзімірам Субатам. Зембінскія таямніцы сівой мінуўшчыны Гістарычныя падзеі, што адбываліся на беларускай зямлі, ніколі не міналі паселішча, якое ў Сярэднявечча хутка развівалася і займела статус мястэчка. Былі і часы заняпаду. У шведскую вайну ў Зембіне размясцілася і доўга стаяла маскоўскае войска на чале з Меншыкавым, што прывяло тутэйшых да жабрацтва. Паселішча зноў становіцца вёскай. Тагачасны гаспадар Храптовіч дамогся вярнуць яму статус мястэчка і дазволіў сяліцца як хрысціянам, так і прадстаўнікам іншых веравызнанняў. Масава ўладкоўваліся яўрэйскія сем’і. Актыўна развіваўся гандаль. На месцы былой драўлянай царквы паўстала сінагога. Упрыгожылі мястэчка новыя каталіцкі і праваслаўны храмы. У 1640 годзе быў заснаваны манастыр ордэна дамініканцаў. Манахі варылі піва, медавуху і прадавалі, а за атрыманыя сродкі набывалі кнігі для бібліятэкі і школы. У 1790 годзе касцёл згарэў, і на яго месцы змуравалі велічны храм, які стаў архітэктурным помнікам пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. 

No comments:

Post a Comment