Старшыня «Белнафтахіма» распавёў, як будуць павышацца кошты на бензін | Новы Час Старшыня "Белнафтахіму" кажа, што за 2018 год кошт нафты для НПЗ у доларавым эквіваленце павялічыўся на 13%, а цэны на нафтапрадукты выраслі толькі на 9%.
Thursday, February 28, 2019
Wednesday, February 27, 2019
Мастак з суполкі «Пагоня»: Кожны беларус павінен адрозніваць дзяржаўны сурагат, які нам падсоўваюць - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
Мастак з суполкі «Пагоня»: Кожны беларус павінен адрозніваць дзяржаўны сурагат, які нам падсоўваюць - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск – Кожны свядомы беларус, які разумее і ведае крышачку сваю сапраўдную гісторыю, павінен адрозніваць дзяржаўны сурагат, які нам падсоўваюць. Асабліва гэта вельмі важна, калі ідзе татальнае вынішчэнне нашай сапраўднай гісторыі, сапраўднай культуры, карнявой культуры, мовы. Вельмі важна, каб людзі мелі кропку адліку ў сваім жыцці, іерархію каштоўнасцяў, таму мы будзем рыхтавацца да гэтых дат і ўжо зараз рыхтуемся.
Tuesday, February 26, 2019
Будзьма беларусамі! » Палац Умястоўскіх у Жамыславе пачалі аднаўляць
Будзьма беларусамі! » Палац Умястоўскіх у Жамыславе пачалі аднаўляць Палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх пачалі будаваць у другой палове XVIII стагодзьдзя на беразе ракі Гаўя па аналёгіі з варшаўскім каралеўскім комплексам у Лазенках. Ён складаўся з палаца, дзьвюх афіцынаў паабапал яго, лядоўні, аранжарэі, манэжа, іншых гаспадарчых пабудоваў. Большасьць будынкаў да сёньня ацалела.
Monday, February 25, 2019
На Еўраньюс запусцілі іміджавае ВІДЭА Беларусі — як вам?
На Еўраньюс запусцілі іміджавае ВІДЭА Беларусі — як вам? У ім паказаныя Прывакзальная плошча і Плошча Перамогі, Нацыянальная бібліятэка і Нацыянальны музей, Верхні горад і Траецкае прадмесце, Нясвіжскі замак і вуліца Зыбіцкая з дэгустацыяй ласося.
Sunday, February 24, 2019
Дэмантаваныя ў Польшчы помнікі савецкім салдатам знойдуць прытулак пад Брэстам | euroradio.fm
Дэмантаваныя ў Польшчы помнікі савецкім салдатам знойдуць прытулак пад Брэстам | euroradio.fm Дэмантаваныя ў Польшчы помнікі савецкім салдатам знойдуць прытулак пад Брэстам у пасёлку Мухавец. Выратаваннем манументаў камуністычнай эпохі і іх дастаўкай у Беларусь праз мяжу занялася кіраўніца мясцовай фірмы “Лагуна” Наталля Ільніцкая. Пакуль такіх помнікаў толькі два, але праз пэўны час сюды мусяць прывезці іншыя манументы.
Saturday, February 23, 2019
Гішпанка Анхэля Эсьпіноса выпусьціла трэцюю кнігу на беларускай мове
Гішпанка Анхэля Эсьпіноса выпусьціла трэцюю кнігу на беларускай мове На цырымоніі ўганараваньня Анхэлі Эсьпіносы прэміяй Міхася Стральцова паэт Уладзімер Някляеў сказаў, што паэтка з Гішпаніі так дасканала гаворыць па-беларуску, што нават ніводнага націску ня блытае. А ў багатай мове Анхэліных вершаў сьвеціцца цеплыня ейнай прыгожай радзімы. Пачытайце «Колер крылаў», каб упэўніцца ў надзвычайным таленце 25-гадовай гішпанкі, якую прычаравала Беларусь.
v
v
Friday, February 22, 2019
Беларускай шыльдай на чыгуначным вакзале ў Мінску не абмяжуюцца. Па-беларуску зробяць і іншыя надпісы
Беларускай шыльдай на чыгуначным вакзале ў Мінску не абмяжуюцца. Па-беларуску зробяць і іншыя надпісы Замена шыльды была звязана з прывядзеннем у адзінае моўнае афармленне інфармацыйнай інфраструктуры будынка вакзала. Як можна заўважыць, з моманту адкрыцця на яго фасадзе ўстаноўлены надпіс «Чыгуначны вакзал», а па суседстве знаходзіцца будынак білетных кас, таксама з беларускамоўным найменнем,
https://nn.by/?c=ar&i=225803
https://nn.by/?c=ar&i=225803
Thursday, February 21, 2019
Грушаўка і Зыбіцкая. Экскурсаводы распавялі, што Мінск страціў і што тут засталося паглядзець
Грушаўка і Зыбіцкая. Экскурсаводы распавялі, што Мінск страціў і што тут засталося паглядзець — З такой логікай мы б не мелі сёння ратушу, канцэртны зал «Верхні Горад». Ці стаў бы Мінск ад гэтага прыгажэй? У горадзе катэгарычна мала сваіх дарэвалюцыйных аб’ектаў. Іх засталося — бачыў лічбу — толькі сем працэнтаў з трох тысяч — агрызак горада! Калі ты прыязджаеш у Прагу, Будапешт, то разумееш, наколькі мала ў нас усяго ёсць. І, як па мне, адноўлены аб’ект — нашмат лепей, чым ніякі.
v
Читать полностью: https://news.tut.by/society/627127.html
v
Читать полностью: https://news.tut.by/society/627127.html
Wednesday, February 20, 2019
Дзяржаўны ўнівэрсытэт у Горадні ўпершыню правядзе «купалаўскую» дыктоўку да Дня роднай мовы
Дзяржаўны ўнівэрсытэт у Горадні ўпершыню правядзе «купалаўскую» дыктоўку да Дня роднай мовы «Тэкст пра Вязынку, малую радзіму Янкі Купалы, бо ўнівэрсытэт — імя Янкі Купалы. Малая радзіма — бо тры гады па загадзе прэзыдэнта абвешчаныя гадамі малой радзімы», — патлумачыла Вольга Кішкель.
Tuesday, February 19, 2019
Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень»
Міністар культуры абурыўся новымі менскімі помнікамі: «нізкі мастацкі ўзровень» «Неаднаразова былі выпадкі, калі мясцовыя ўлады зьвярталіся ў Мінкультуры з просьбай узгадніць стварэньне манумэнтальнай скульптуры ўжо пасьля таго, як яна была створаная і ўстаноўленая,— казаў Юры Бондар. — Не праводзяцца конкурсы, альбо праводзяцца фармальна на выбар найлепшага эскізнага праекта твору манумэнтальнага мастацтва, што прыводзіць да зьяўленьня на вуліцах гарадоў твораў нізкага мастацкага ўзроўню і выклікае справядлівае абурэньне ў мастацкім асяродзьдзі».
Monday, February 18, 2019
Будзьма беларусамі! » Пад чужынскім прыгнётам
Будзьма беларусамі! » Пад чужынскім прыгнётам Беларусы добра памяталі, што з усходу заўсёды прыходзілі заваёўнікі, якія рабавалі нашы гарады і вёскі, прыносілі голад і хваробы, гналі да сябе тысячы палонных. Аднак — каб падмануць новыя пакаленні беларусаў — у царскай, а потым у савецкай імперыі захоп Літвы-Беларусі называўся «доўгачаканым ўз’яднаннем», хоць беларускія землі ў складзе расейскай дзяржавы ніколі не былі, а прадзеды ніколі туды не імкнуліся, бо ведалі, што іх там чакае.
v
v
Sunday, February 17, 2019
«Вежа ўзнёслага славянства»? Мастацкі музей прэзентаваў свой гімн і выпусціў прыгожыя цукеркі ВІДЭА, ФОТА
«Вежа ўзнёслага славянства»? Мастацкі музей прэзентаваў свой гімн і выпусціў прыгожыя цукеркі ВІДЭА, ФОТА з нагоды 80-годдзя музей адкрыў мемарыяльную дошку па адрасе Маркса, 29, па суседстве з філфакам. У будынку былой жаночай гімназіі, а потым сельгасінстытута з 1939-га па 1957 год знаходзілася Дзяржаўная карцінная галерэя.
https://nn.by/?c=ar&i=224961
https://nn.by/?c=ar&i=224961
https://nn.by/?c=ar&i=224961
https://nn.by/?c=ar&i=224961
Saturday, February 16, 2019
«Гэты сьвет ня варты таго, каб сталець». Выйшла новая кніга Алены Брава
«Гэты сьвет ня варты таго, каб сталець». Выйшла новая кніга Алены Брава «Я, дапусьцім, не маладая, але і ня „дрэўняя“. Калі-небудзь, як зморшчаная бульбіна, я пакрыюся вочкамі сьмерці — плямамі ды бародаўкамі, і буду цалкам гатовая да пасадкі ў зямлю. Купляць такую гародніну ніхто ня стане, на рынку маладой бульбачкі навалам. А для рынку працы я ўжо цяпер гнільлё. Гумовая трэнажорная дарожка, па якой мы дзесяцігодзьдзямі бяжым, выбіваючыся зь сілаў, рухаецца тым хутчэй, чым стараньней мы працуем, каб паставіць вокны ПВХ, мэталічныя дзьверы і закансэрвавацца ў сваёй кватэры, як у труне».
Friday, February 15, 2019
Сьвятлана Алексіевіч пра аўганскую вайну: «Салдатаў пасылалі, каб сталі героямі, а яны вярнуліся злачынцамі»
Сьвятлана Алексіевіч пра аўганскую вайну: «Салдатаў пасылалі, каб сталі героямі, а яны вярнуліся злачынцамі» Тры тыдні ў верасьні 1988 году Сьвятлана Алексіевіч з групай савецкіх журналістаў знаходзілася Аўганістане. У Кабуле і іншых гарадах яна сустракаліся з вайскоўцамі, мясцовымі і камандзіраванымі з СССР чыноўнікамі, жыхарамі краіны. Да вываду савецкіх салдат з краіны заставалася меней за паўгода.
Thursday, February 14, 2019
Пачуўшы кошт прадуктаў у краме, мінчук уцёк не расплаціўшыся | euroradio.fm
Пачуўшы кошт прадуктаў у краме, мінчук уцёк не расплаціўшыся | euroradio.fm Мужчына патлумачыў, што не чакаў пачуць такую суму. У яго не было дастатковай сумы, таму ён збег. Мінчук кажа, што планаваў пазычыць грошай у знаёмых і заплаціць у краме на наступны дзень.
Wednesday, February 13, 2019
Ганна Бонд адказала Качанавай: «Ня трэба пра ідэалёгію талдычыць»
Ганна Бонд адказала Качанавай: «Ня трэба пра ідэалёгію талдычыць» На думку Ганны Бонд, кіраўніца прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава павінна падумаць, як арганізаваць дзецям вольны час, а ня як рабіць «акцэнты на выхаваўчую работу».
«Кіраўнікі, супакойцеся! Трэба не пра ідэалёгію талдычыць. Падумайце, як у школу ўкласьці душу, каб дзіця не хадзіла туды, як у папраўчую ўстанову, а хацела там знаходзіцца, каб яму там было цікава і ўтульна», — кажа Ганна Бонд.
Tuesday, February 12, 2019
2019 год пачаўся ў Беларусі з падаражэння прадуктаў | Новы Час
2019 год пачаўся ў Беларусі з падаражэння прадуктаў | Новы Час У апошні раз такая месячная харчовая інфляцыя назіралася ў кастрычніку 2017 года, гэта значыць больш за год таму.
Тым часам нехарчовыя тавары ў студзені падаражэлі на 0,7%, паслугі — на 0,3%, паведамляе Белстат.
Нагадаем, улады прагназуюць на гэты год інфляцыю не больш за 5%.
Monday, February 11, 2019
Як жыць далей, горад ці вёска, Ленін ці Ленан. Пра што пыталіся ў Вольскага фундатары альбому «Гравітацыя»
Як жыць далей, горад ці вёска, Ленін ці Ленан. Пра што пыталіся ў Вольскага фундатары альбому «Гравітацыя» — У песьні «Дай мне нагоду» з папярэдняга альбому ёсьць такія радкі: «Менск, як заўжды, забароніць канцэрты, // Вільня чакае, й Варшава чакае, // І толькі Чыкага, і толькі Чыкага…» Што значыць Чыкага?
Sunday, February 10, 2019
Сабаленка і Сасновіч бліскуча перамаглі Нямеччыну і выйшлі ў паўфінал Кубка Федэрацыі!
Сабаленка і Сасновіч бліскуча перамаглі Нямеччыну і выйшлі ў паўфінал Кубка Федэрацыі! На выходных праходзяць матчы 1/4 фіналу Кубка федэрацый (галоўны тэнісны турнір сярод зборных). Беларускі гулялі супраць Нямеччыны ў гасцях у Браўншвайгу.
https://nn.by/?c=ar&i=225080
https://nn.by/?c=ar&i=225080
Saturday, February 9, 2019
Крэатыў ад выратавальнікаў Віцебшчыны: “Кілька — за бяспеку” | euroradio.fm
Крэатыў ад выратавальнікаў Віцебшчыны: “Кілька — за бяспеку” | euroradio.fm У Браславе цяпер прадаюць кансервы мясцовай вытворчасці са стыкерамі з серыі мультфільмаў “Чароўная кніга”, якія МНС стварыла для дзяцей. Героі нагадваюць правілы бяспекі, а таксама нумар, праз які можна выклікаць выратавальнікаў. Стыкеры налепленыя на рыбныя кансервы, таму ў МНС называюць гэтую акцыю “Кілька — за бяспеку”.
Friday, February 8, 2019
Сяргей Юрскі на «Дзядах» і ў «Прылазьніку» - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
Сяргей Юрскі на «Дзядах» і ў «Прылазьніку» - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Юрскі паставіў спэктакль пра тое, што кожны чалавек на гэтым сьвеце ўсяго толькі ў прылазьніку, пасьля якога ён абавязкова зойдзе ў лазьню. І вось там настане абавязковая адплата за ўсё. Чысьцец непазьбежны. У гэтым сваім меркаваньні аўтар безапэляцыйны.
Thursday, February 7, 2019
Топ-10 беларускамоўных кніг, якія варта набыць на Мінскім кніжным кірмашы
Топ-10 беларускамоўных кніг, якія варта набыць на Мінскім кніжным кірмашы У будынку «Белэкспа» працягвае працу Мінскі кніжны кірмаш. Больш за паўсотню выдавецтваў прадстаўляюць тут сваю прадукцыю. Найлепш прадстаўленыя, натуральна, беларускія стэнды і расійскія.
https://nn.by/?c=ar&i=224934
https://nn.by/?c=ar&i=224934
Wednesday, February 6, 2019
«Пагоня», якую не стрымаць - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
«Пагоня», якую не стрымаць - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Акрамя таго, у Еўропе Святы Георгiй лiчыўся апекуном рыцарства, таму георгiеўскi крыж як сiмвал мужнасцi i вайсковай славы рыцарства беларускага з'явiўся ў сярэднявеччы на гербах гарадоў беларускага памежжа: Гомеля, Крычава, Оршы, Невеля. Дарэчы, ёсць звесткi, што белы сцяг з чырвоным крыжам Святога Георгiя быў асабiстым штандартам Вялiкага князя Вiтаўта. На палатне з выявай Аршанскай бiтвы 1514 г. (арыгiнал знаходзiцца ý Варшаве, а копiя – у Оршы, у зале краязнаýчага музея) над беларускiм войскам лунаюць харугвы з выявай Святога Георгiя, а на дзiдах сцяжкi: у белым полi чырвоны Георгiеўскi крыж, вертыкальная паласа якога дзелiць гарызантальную ý прапорцыях 1: 2.
«Пагоня», якую не стрымаць - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
«Пагоня», якую не стрымаць - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Акрамя таго, у Еўропе Святы Георгiй лiчыўся апекуном рыцарства, таму георгiеўскi крыж як сiмвал мужнасцi i вайсковай славы рыцарства беларускага з'явiўся ў сярэднявеччы на гербах гарадоў беларускага памежжа: Гомеля, Крычава, Оршы, Невеля. Дарэчы, ёсць звесткi, што белы сцяг з чырвоным крыжам Святога Георгiя быў асабiстым штандартам Вялiкага князя Вiтаўта. На палатне з выявай Аршанскай бiтвы 1514 г. (арыгiнал знаходзiцца ý Варшаве, а копiя – у Оршы, у зале краязнаýчага музея) над беларускiм войскам лунаюць харугвы з выявай Святога Георгiя, а на дзiдах сцяжкi: у белым полi чырвоны Георгiеўскi крыж, вертыкальная паласа якога дзелiць гарызантальную ý прапорцыях 1: 2.
Tuesday, February 5, 2019
Чалавек, які дапамог «Пагоні» зрабіцца дзяржаўным сымбалем - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
Чалавек, які дапамог «Пагоні» зрабіцца дзяржаўным сымбалем - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
вучоны савет інстытута гісторыі АН БССР прапануе:
1. Зацьвердзіць у якасьці Дзяржаўных сымбаляў Рэспублікі Беларусь герб з выявай "Пагоні" і бел-чырвона-белы сьцяг.
2. Лічыць мэтазгодным надаць сувэрэннай Беларускай дзяржаве назву: "Рэспубліка Беларусь".
3. Вырашэньне пытаньня аб дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь даручыць кампэтэнтнай камісіі.
4. Сталіцы Рэспублікі Беларусь вярнуць старажытную гістарычную назву — горад Менск.
Старшыня Вучонага савету М. П. Касьцюк.
v
Будзьма беларусамі! » Цікавосткі на XXVI Міжнароднай кніжнай выставе
Будзьма беларусамі! » Цікавосткі на XXVI Міжнароднай кніжнай выставе З 6 па 10 лютага пройдзе XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі 35 краін свету. Танк з кніг, кантрабандысцкія песні ад Лявона Вольскага, працяг «Авантур Вырвіча» і сустрэча са Святланай Алексіевіч. Што цікавага сёлета прапануецца беларускім аматарам кнігі?
Monday, February 4, 2019
Будзьма беларусамі! » Віктар Марціновіч: Школа павінна быць чатырохгадовай
Будзьма беларусамі! » Віктар Марціновіч: Школа павінна быць чатырохгадовай Што тычыцца пераліку дысцыплін, то абсалютна відавочна, што сённяшнія маладзёны не гатовыя да жыцця. І ладна б толькі лямпачку не ведалі як закруціць. Яны ж нават кола на аўтамабілі не заменяць. А дзеўка галубца не злепіць, фарш на каклету не перакруціць. Вось чаму трэба вучыць, а не чарвям. Каб у дарослы ўзрост прыходзілі ўжо цалкам падрыхтаванымі для сямейнага жыцця. Каб забацалі каклет, укруцілі лямпачку — і прэч нахвіг з бацькоўскай шыі. Давайце! Размнажайцеся! Рабіце яшчэ беларусаў!
Sunday, February 3, 2019
Як у Беларусі шануюць Кастуся Каліноўскага - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
Як у Беларусі шануюць Кастуся Каліноўскага - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Нарадзіўся ён 2 лютага 1838 году ў Мастаўлянах, тады Ваўкавыскага павету, цяпер на Падляшшы. У гэтай вёсцы з 2015-га году стаіць памятны знак у гонар Кастуся Каліноўскага, перадае «Радыё Рацыя».
Saturday, February 2, 2019
У беларускіх лясах з дапамогай фотапастак злавілі 20 парушальнікаў | euroradio.fm
У беларускіх лясах з дапамогай фотапастак злавілі 20 парушальнікаў | euroradio.fm Напрыклад, 22 студзеня на мабільны тэлефон ляснічага Любоніцкага лясніцтва Бабруйскага лясгасу прыйшло MMS-паведамленне з выявай чалавека з бензапілой. Праз пяць хвілінаў на месцы былі супрацоўнікі лясной аховы, якія затрымалі парушальніка. Мужчына паспеў зрэзаць 12 сухастойных дрэваў сасны, хоць не меў на гэта дакументаў. Парушальніка аштрафавалі, а таксама яму давядзецца кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю.
Friday, February 1, 2019
Арына Сабаленка — у паўфінале турніру ў Санкт-Пецярбургу | euroradio.fm
Арына Сабаленка — у паўфінале турніру ў Санкт-Пецярбургу | euroradio.fm У матчы 1/2 фіналу Арына згуляе з пераможцай чвэрцьфінальнай пары Анастасія Паўлючэнкава (Расія, 32-я ракетка свету) і Кікі Бертэнс(Галандыя, 8).
Subscribe to:
Posts (Atom)