«Гэты сьвет ня варты таго, каб сталець». Выйшла новая кніга Алены Брава «Я, дапусьцім, не маладая, але і ня „дрэўняя“. Калі-небудзь, як зморшчаная бульбіна, я пакрыюся вочкамі сьмерці — плямамі ды бародаўкамі, і буду цалкам гатовая да пасадкі ў зямлю. Купляць такую гародніну ніхто ня стане, на рынку маладой бульбачкі навалам. А для рынку працы я ўжо цяпер гнільлё. Гумовая трэнажорная дарожка, па якой мы дзесяцігодзьдзямі бяжым, выбіваючыся зь сілаў, рухаецца тым хутчэй, чым стараньней мы працуем, каб паставіць вокны ПВХ, мэталічныя дзьверы і закансэрвавацца ў сваёй кватэры, як у труне».
No comments:
Post a Comment