
Saturday, June 15, 2019
З зоркамі польскай музыкі і літаратуры можна сустрэцца сёньня ў Менску на Дні Польшчы
З зоркамі польскай музыкі і літаратуры можна сустрэцца сёньня ў Менску на Дні Польшчы А 16:30 у Карэтным дворыку на вуліцы Кірылы і Мяфодзія, 8 адбудзецца сустрэча з знаным пісьменьнікам Янушам Вішнеўскім. Ён набыў эўрапейскую вядомасьць дзякуючы дэбютнаму раману «Самотнасьць у Сеціве» (S@motność w Sieci). Гісторыя віртуальнага каханьня, якая ў адной толькі Польшчы выйшла накладам 300 тысяч асобнікаў, у 2006 годзе была экранізаваная і па напаўняльнасьці заляў на радзіме пісьменьніка пакінула далёка за сабой галівудзкія блакбастэры. Потым на сьвет зьявіўся яшчэ шэраг кніг пра каханьне. Весьці сустрэчу будзе беларуская паэтка Валярына Кустава.

Subscribe to:
Post Comments (Atom)
No comments:
Post a Comment