Monday, August 19, 2019

Мядзведзь упадабаў грушы вяскоўкі і стаў лазіць у яе агарод

Мядзведзь упадабаў грушы вяскоўкі і стаў лазіць у яе агарод Першы візіт адбыўся ў ноч на 18 жніўня. Паламаныя галіны дрэва і значна паменелы ўраджай груш прымусіў жанчыну раніцай звярнуцца з заявай у міліцыю.

«Асоба» зламысніка была раскрытая ў той жа дзень - каля 17.00 мядзведзь ізноў прыйшоў на падворак. Жанчына, якая знаходзілася ў гэты час дома, напалохала звера крыкамі і паведаміла ў міліцыю.

No comments:

Post a Comment