Monday, March 13, 2017

Дэпутатка Канапацкая: «Буду прасіць Міністэрства ўнутраных спраў разабрацца, зрабіць выразныя захады»: "Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая абураецца затрыманьнямі мірных грамадзянаў, лідэраў апазыцыі і журналістаў. У сваёй заяве на Facebook яна піша, што «асноўным каталізатарам народнага гневу становяцца неправамерныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі».

"



'via Blog this'Ганна Канапацкая

Sunday, March 12, 2017

У Чашніцкім раёне ўратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд (фота) | euroradio.fm: "Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, у той жа дзень на тым самым возеры пад лёд правалілася яшчэ двое рыбакоў, але яны здолелі выбрацца з вады самастойна.

"



'via Blog this'

Saturday, March 11, 2017

Дар'я Домрачава заваявала бронзу ў спрынце | Новы Час: "У пятніцу, 10 сакавіка, у Канціёлахці пачаўся восьмы этап Кубка свету па біятлоне. На двух агнявых рубяжах беларуска дапусціла толькі адзін промах. Яна саступіла нарвежцы Тырыл Экхаф, якая промахаў не мела, 20 секундаў. Другое месца заваявала немка Лаура Дальмаер, якая таксама мела адзін промах і апярэдзіла Дар'ю на 2 секунды.
"



'via Blog this'Здымак БЕЛТА

Friday, March 10, 2017

Мікола Купава: Канстатацыя, што ў нас ёсць нейкае адраджэнне, — гэта ілюзія | Новы Час: "Ідэя незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі стала актыўна распрацоўвацца ў 1917 годзе на Усебеларускім з'ездзе (кангрэсе), што праходзіў у снежні ў будынку Гарадскога (цяпер Купалаўскага) тэатра ў Мінску. Ужо 21 лютага 1918 года Выканкам Рады Усебеларускага кангрэса звярнуўся да народа Беларусі з Першай Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладай у Беларусі. 9 сакавіка 1918 адбылося першае ўрачыстае пасяджэнне Выканаўчага камітэта Рады кангрэса, на якім прынялі Другую Устаўную грамату, дзе Беларусь была абвешчана народнай рэспублікай. Выканаўчы камітэт пераўтварыўся ў Раду БНР. У межах Беларусі былі зацверджаны свабоды слова, друку, сходаў, забастовак, сумлення, недатыкальнасць асобы і жылля, права на аўтаномію, раўнапраўе моў усіх нацыянальнасцяў Беларусі. У ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года пасля дзесяцігадзінных спрэчак нязначнай большасцю галасоў Рада БНР прыняла Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвясціла незалежнасць Беларусі.

"



'via Blog this'

Thursday, March 9, 2017

Някляеў: «Чарговыя хітрыкі рэжыму, ён хоча зьбіць пратэставую хвалю»: "«Пазыцыя Беларускага нацыянальнага кангрэсу не мяняецца. На мітынгу супраць дэкрэту № 3 тысячы прысутных прынялі рашэньне патрабаваць ад улады адмену дэкрэту № 3. Менавіта такія даручэньні былі дадзеныя мне, Статкевічу ды іншым, каго выбралі на мітынгу для кантролю рашэньня ўлады.

"



'via Blog this'Уладзімер Някляеў

Wednesday, March 8, 2017

Летась у Беларусі нарадзілі дзяцей амаль 118 тысяч жанчын | euroradio.fm: "Летась у Беларусі нарадзілі дзяцей амаль 118 тысяч жанчын. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Пры гэтым больш за палову з гэтых жанчын (58,8%) нарадзілі другое,трэцяе і наступнае дзіця.

"



'via Blog this'

Tuesday, March 7, 2017

Дэпутат Марзалюк: Колькі каштавала памяняць межы ахоўнай зоны Курапат? | euroradio.fm: "Як вядома, Марзалюк мае гістарычную адукацыю і сам не адзін год займаўся археалагічнымі раскопкамі. Ён заявіў, што ахоўныя зоны не азначаюць, што на месцы будаўніцтва бізнэс-цэнтра былі пахаванні. Але, заявіў сенатар, яму цікава, хто надавіў на Міністэрства культуры. "Я не веру ў альтруізм. Я думаю, што гэта пытанні да Следчага камітэта", — дадаў ён.

"



'via Blog this'