Tuesday, November 7, 2017

На 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску прыйшло каля 700 чалавек | euroradio.fm: "Таксама са сцягам Савецкага Саюзу прыйшлі браты-амерыканцы Джэфры і Джэйсан, якія заснавалі ў Беларусі школу англійскай мовы Native. Паводле інфармацыі тэлеканала "Белсат", браты — фанаты СССР і пераехалі з Нью-Ёрку ў Мінск дзесяць гадоў таму.

"



'via Blog this'

Monday, November 6, 2017

Беларусы Нью-Ёрка адзначылі 60-годдзе сабора БАПЦ у Брукліне: "Больш далёкую гісторыю беларускага царквы ў часы ВКЛ распавёў Уладыка Святаслаў. Таксама былі зачытаныя віншавальныя лісты ад Івонкі Сурвілы, Зянона Пазняка, святара Леаніда Акаловіча.


https://nn.by/?c=ar&i=200148"



'via Blog this'

Sunday, November 5, 2017

«Таварыш Карпенка, а ці вядома Вам, з чаго любімыя Вамі фіны пачыналі?» Адказ астранома Малышчыца міністру адукацыі сабраў сотні водгукаў: "Перад тым, як праводзіць сваю геніяльную рэформу, Вы, напэўна, сур’ёзна ўклаліся ў аснашчэнне школ? Не, у многіх з іх доследы па фізіцы і хіміі паказваюць з Ютуба, бо няма ні абсталявання, ні рэактываў. А рамонты і закупка асноўных рэчаў увогуле адбываюцца за грошы бацькоў.

https://nn.by/?c=ar&i=200111"



'via Blog this'

Saturday, November 4, 2017

Комплекс “Кемпінскі” дабудуе аўстрыйская кампанія | euroradio.fm: "Дабудаваць комплекс ля цырка ў Мінску трэба за 38 месяцаў. Гэты элітны комплекс, называны “Кемпінскім”, пачынала ўзводзіць кампанія “Эліт Эстэйт”, якая з’яўлялася даччынным прадпрыемствам групы кампаніяў “Трайпл”. Аб’ект планавалі здаць яшчэ да 1 траўня 2014 года, да старту чэмпіянату свету па хакеі. Але будаўніцтва затармазілася, а ў 2016 годзе наагул спянілася праз фінансавыя праблемы заказчыка разам з затрыманнем гаспадара “Трайпла” Юрыя Чыжа. У выніку у 2017 годзе гатэль адышоў да расейскага Сбербанка з дысконтам у 47% за 50 мільёнаў долараў.

"



'via Blog this'

Friday, November 3, 2017

Будзьма беларусамі! » У Беларусі вуліцы Леніна расьцягнуліся на 440 кілямэтраў. А Каліноўскага — на 33 кілямэтры: "Як даведалася Свабода, даўжыня ўсіх вуліц Леніна ў краіне складае 440 км, Кастрычніцкіх — 382, Савецкіх — 698. Такую інфармацыю далі ў кампаніі «Яндекс». Для ўяўленьня, працягласьць усёй тэрыторыі Беларусі з усходу на захад складае 650 км.

У той жа час вуліц з нацыянальнымі назвамі ў Беларусі ў 10-20 разоў меней, чым з савецкімі. Даўжыня ўсіх вуліц Каліноўскага складае 33 км, Скарыны — 49, Незалежнасьці — 40.

"



'via Blog this'

Thursday, November 2, 2017

«Вы не атрымаеце маіх дзяцей». Ліст маці дваіх сыноў міністру Раўкову | Новы Час: "І так, ведайце: вы не атрымаеце маіх сыноў НІКОЛІ! Але калі раней гэта было рашэнне розуму і прагматызму (навошта губляць паўтара года жыцця на тое, каб навучыцца хадзіць строем і заматываць анучы, замест таго, каб атрымліваць новыя веды і вызначацца з прафесіяй), то цяпер — гэта банальны інстынкт самкі, якая, каб выратаваць сваё нашчадства, пойдзе на ўсё, перагрызе горла любому, хто паквапіцца. Таму што жыццё маіх сыноў для мяне значна важней любых напышлівых слоў.
"



'via Blog this'22894223 1998816847032939 5435359806200045839 n

Wednesday, November 1, 2017

Мінскі аэрапорт патлумачыў, чаму няма надпісаў на беларускай мове: "У Нацыянальным аэрапорце інфармацыя перадаецца па-англійску, па-руску, а з нядаўніх часоў і наогул з'явіўся расклад рэйсаў па-кітайску. Аднак беларускай мовы ў аэрапорце няма. Пры гэтым іншыя транспартныя прадпрыемствы краіны, у тым ліку Беларуская чыгунка і авіякампанія «Белавія» беларускую мову выкарыстоўваюць.

https://nn.by/?c=ar&i=199955"



'via Blog this'