Комплекс “Кемпінскі” дабудуе аўстрыйская кампанія | euroradio.fm: "Дабудаваць комплекс ля цырка ў Мінску трэба за 38 месяцаў. Гэты элітны комплекс, называны “Кемпінскім”, пачынала ўзводзіць кампанія “Эліт Эстэйт”, якая з’яўлялася даччынным прадпрыемствам групы кампаніяў “Трайпл”. Аб’ект планавалі здаць яшчэ да 1 траўня 2014 года, да старту чэмпіянату свету па хакеі. Але будаўніцтва затармазілася, а ў 2016 годзе наагул спянілася праз фінансавыя праблемы заказчыка разам з затрыманнем гаспадара “Трайпла” Юрыя Чыжа. У выніку у 2017 годзе гатэль адышоў да расейскага Сбербанка з дысконтам у 47% за 50 мільёнаў долараў.
"
'via Blog this'
No comments:
Post a Comment