Будзьма беларусамі! » Беларускія мясціны Даўгаўпілса: "Гісторыя Даўгаўпілса цесна звязаная з гісторыяй Беларусі. Горад размяшчаецца на рацэ Даўгава (латышская назва Заходняй Дзвіны) і ў розныя перыяды ўваходзіў у склад Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, СССР. Стагодзямі тут жылі, вучыліся, працавалі беларусы. На дадзены момант у Даўгаўпілсе вялікая беларуская дыяспара, якая мае дастаткова прывілеяваны стан: па вул. Aлеяс, 68-1А размяшчаецца Цэнтр беларускай культуры, які быў заснаваны ў 1999 годзе і фінансуецца датацыйнымі сродкамі бюджэту Даўгаўпілскай гарадской думы. Па тым жа адрасе месціцца беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым”, зарэгістраванае ў 1993 годзе як грамадская арганізацыя беларусаў Даўгаўпілса. Менавіта з ініцыятывы сяброў “Уздыму”, якія неаднаразова звярталіся да Пятра Краўчанкі, у 1994 годзе ў Даўгаўпілсе адкрылася Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь.
"
'via Blog this'
No comments:
Post a Comment