Tuesday, November 21, 2017

Даследаванне рэпрэсій неабходна, каб людзі перасталі рамантызаваць савецкую дзяржаву | Новы Час

Даследаванне рэпрэсій неабходна, каб людзі перасталі рамантызаваць савецкую дзяржаву | Новы Час: "17–18 лістапада ў Мінску праходзіла міжнародная канферэнцыя “Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці”, якая стала нагодай для дыскусіі паміж даследчыкамі з Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы. Усе гэтыя краіны так ці іначай зведалі жахі савецкай рэпрэсіўнай машыны, якая, паводле ацэнак незалежных гісторыкаў, знішчыла ў ГУЛАГу каля 15 мільёнаў жыццяў, і яшчэ каля 7 мільёнаў назаўжды пакінула ў расстрэльных ямінах.

"



'via Blog this'

Monday, November 20, 2017

Будзьма беларусамі! » Беларускія мясціны Даўгаўпілса

Будзьма беларусамі! » Беларускія мясціны Даўгаўпілса: "Гісторыя Даўгаўпілса цесна звязаная з гісторыяй Беларусі. Горад размяшчаецца на рацэ Даўгава (латышская назва Заходняй Дзвіны) і ў розныя перыяды ўваходзіў у склад Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, СССР. Стагодзямі тут жылі, вучыліся, працавалі беларусы. На дадзены момант у Даўгаўпілсе вялікая беларуская дыяспара, якая мае дастаткова прывілеяваны стан: па вул. Aлеяс, 68-1А размяшчаецца  Цэнтр беларускай культуры, які быў заснаваны ў 1999 годзе і фінансуецца датацыйнымі сродкамі бюджэту Даўгаўпілскай гарадской думы. Па тым жа адрасе месціцца беларускае культурна-асветніцкае таварыства “Уздым”, зарэгістраванае ў 1993 годзе як грамадская арганізацыя беларусаў Даўгаўпілса. Менавіта з ініцыятывы сяброў “Уздыму”, якія неаднаразова звярталіся да Пятра Краўчанкі, у 1994 годзе ў Даўгаўпілсе адкрылася Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь.

"



'via Blog this'

Sunday, November 19, 2017

У Будславе знайшлі рэдкія рэліквіі - Польскае Радыё

У Будславе знайшлі рэдкія рэліквіі - Польскае Радыё: "Яны знаходзіліся ў бакавым алтары сьвятыні. Калі ў мястэчку ўсталявалася савецкая ўлада, рэліквіі схавалі. Рэліквіі сьвятой Кацярыны Александрыйскай – адны з самых рэдкіх у сьвеце.
"



'via Blog this'

Saturday, November 18, 2017

У Беларусі пачалі перапрацоўваць скарыстаныя батарэйкі | euroradio.fm

У Беларусі пачалі перапрацоўваць скарыстаныя батарэйкі | euroradio.fm: "У Беларусі распачалася перапрацоўка скарыстаных батарэек. Адпаведную лінію запусцілі на прадпрыемстве “БелВТІ”, якое размяшчаецца ў вёсцы Станок-Вадзіца пад Мінскам. Як паведамляе БЕЛТА, тэхналогія па перапрацоўцы солевых і шчолачных батарэек, якія складаюць 85% ад агульнай колькасці збіраных элементаў сілкавання, распрацаваная сумесна з навукоўцамі БНТУ і выключае захаванне якіх-кольвек рэчываў.

"



'via Blog this'

Friday, November 17, 2017

Слуцкія актывісты дамагліся перакладу паштовага тэрмінала на беларускую мову — Слуцк, Газета «Інфа-Кур’ер»: "Тэрмінал электроннай чаргі з’явіўся на пошце летам гэтага года. Слуцкім актывістам не спадабалася, што ў меню была толькі руская мова. Яны звярнуліся на пошту з прапановай дадаць і беларускую. Пошта выканала іх прапанову. Аднак у талонах і на табло па-ранейшаму засталася толькі руская мова.

"



'via Blog this'

Thursday, November 16, 2017

Беларусь назвалі 32-й у сьвеце па разьвіцьці ІТ і камунікацыяў. Але інтэрнэт несвабодны

Беларусь назвалі 32-й у сьвеце па разьвіцьці ІТ і камунікацыяў. Але інтэрнэт несвабодны: "З усіх краінаў былога СССР у Беларусі самае высокае месца пасьля Эстоніі (17-е), сьледам ідуць Латвія (35-е) і Літва (41-е). Расея мае 45-е месца, Польшча — 49-е, Украіна — 79-е (амаль як Кітай, які на 80-м). Першыя ў рэйтынгу — Ісьляндыя, Паўднёвая Карэя і Швайцарыя, апошнія — Чад, Цэнтальна-Афрыканская Рэспубліка і Эрытрэя (Паўночная Карэя, дзе доступ да інтэрнэту даецца толькі «абраным», у рэйтынг ня трапіла зусім).

"



'via Blog this'

Wednesday, November 15, 2017

Будзьма беларусамі! » Карціну Марка Шагала прадалі за 28,4 мільёна даляраў

Будзьма беларусамі! » Карціну Марка Шагала прадалі за 28,4 мільёна даляраў: "Карціна Марка Шагала «Каханкі» («Les Amoureux»), якая паказвае мастака ў абдымках з яго першай жонкай і музай, Бэлай Розенфельд, была прададзеная за 28,4 мільёна даляраў на аўкцыёне Sotheby’s, піша Tut.by са спасылкай на The New York Times.

"



'via Blog this'