Wednesday, February 7, 2018

Зацверджаныя назвы новых станцый 4-й лініі мінскага метро | euroradio.fm

Зацверджаныя назвы новых станцый 4-й лініі мінскага метро | euroradio.fm: "Чацвёртая лінія мінскага метро будзе будавацца пад другім транспартным колам сталіцы. У лепшым выпадку гэта — 2030-2040 гады.

"



'via Blog this'

Tuesday, February 6, 2018

У Бераставіцкім раёне кампанія перакуліла чужое аўто "на лапаткі" | euroradio.fm

У Бераставіцкім раёне кампанія перакуліла чужое аўто "на лапаткі" | euroradio.fm: "У гэты час па вуліцы ішла кампанія хлопцаў. Тром з іх — па 29 гадоў, чацвёртаму — 19. Кампанія вырашыла перакуліць машыну дагары коламі. "Фіят" — аўтамабіль даволі маленькі, таму хлопцы без праблем выканалі сваю задуму.

"



'via Blog this'

Monday, February 5, 2018

Будзьма беларусамі! » Мастаку Леаніду Шчамялёву — 95. Топ-5 найлепшых карцін

Будзьма беларусамі! » Мастаку Леаніду Шчамялёву — 95. Топ-5 найлепшых карцін: "Больш за паўстагоддзя Шчамялёў у мастацтве. Яго карціны можна пабачыць у Нацыянальным мастацкім, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Трацякоўскай галерэі, іншых зборах і калекцыях па ўсім свеце. З карцін, падораных Мінску, склалася цэлая галерэя Шчамялёва.

"



'via Blog this'

Sunday, February 4, 2018

Усё, што варта ведаць пра Масленку | Новы Час

Усё, што варта ведаць пра Масленку | Новы Час: "У той жа час Масленка выяўляецца, бадай што, у найбольшай колькасці мясцовых варыянтаў у параўнанні з іншымі святамі беларускага традыцыйнага календара. Яркая асаблівасць паўночнай Беларусі – пахавальныя масленічныя гульні з элементамі жаночых містэрый. Для ўсходу краіны характэрнае спальванне пудзіла. У паўднёвай Беларусі на Масленку гукалі вясну. Прыход вясны ўвасабляўся таксама выпяканнем печыва ў форме птушак. Найбольш яркая асаблівасць Масленкі заходняй Беларусі – жаночыя містэрыі. На памежжы Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей канцэнтруюцца згадкі пра ўшаноўванне маладых сем'яў і бабак-павітух, «цяганне калодкі», гушканне на арэлях, выкананне масленічных песень – тут Масленка сустракаецца ў найбольшай разнастайнасці праяў.
"



'via Blog this'

Saturday, February 3, 2018

«У кашы мала сала» — 101-гадовая беларуска ня ведае, ці было яе жыцьцё шчасьлівым

«У кашы мала сала» — 101-гадовая беларуска ня ведае, ці было яе жыцьцё шчасьлівым: "Свой век Вера Паўлаўна дажывае на ўскрайку Магілёва, у пасёлку Халмы. Яе сямейны дом спраектаваў і пабудаваў сын. У пакоі на камодзе раскладзеныя дарагія ёй кнігі. Сярод іх старая Біблія. Выдалі яе ў год, калі нарадзілася гаспадыня. У часы вайны, каб уратаваць рэліквію, закапала яе разам зь іншымі дарагімі для яе рэчамі. У неспакойныя часы Біблія была побач.

"



'via Blog this'Уратаваная Верай Райковай Біблія

Friday, February 2, 2018

Паседжанне ўніверсітэцкага семінара 6 лютага | Лятучы ўніверсітэт

Паседжанне ўніверсітэцкага семінара 6 лютага | Лятучы ўніверсітэт: "Пошук адказаў на пытанні “куды і як рухаецца Лятучы ўніверсітэт” патрабуе, найперш, звярнуцца да тых уяўленняў і стратэгій дзеяння, якія сёння рэалізуюцца, якімі мы кіруемся, на якія абапіраемся. Супольнасць метадолагаў будуе свае дзеянні на падставе праграмы “Культурная палітыка” (сучасная версія сістэма-мыслядзейнаснага падыходу). У межах гэтага падыходу чальцы супольнасці знаходзяць адказы на пытанні, чым ёсць універсітэт, якім чынам ён павінен развівацца.

"



'via Blog ths'

Thursday, February 1, 2018

Герой года, які ўратаваў дзіця: Больш увагі ад дзяўчат пасля гэтага не стала | euroradio.fm

Герой года, які ўратаваў дзіця: Больш увагі ад дзяўчат пасля гэтага не стала | euroradio.fm: "Віталь Цітоў 28 кастрычніка дастаў дзіця з халоднай вады сталічнай Свіслачы. Ён ішоў з сяброўкай з крамы, калі пачуў крыкі дзяўчыны аб дапамозе. Ішоў дробны дождж, было холадна. Ён распрануўся і прыгнуў у ваду, уратаваў 9-ці гадовага Антона Драздова. Хлопчык выжыў, некаторы час праляжаў у лякарні, з ім усё ў парадку.

"



'via Blog this'