Saturday, June 2, 2018

Дарога смерці | Новы Час

Дарога смерці | Новы Час: "«Адзін раз, — апавядае М.Карповіч, — спатыкае мяне вартаўнік з Малінаўкі (вёска за 4 кіламетры адсюль. — Аўт.), разнерваваны, узрушаны. Ужо набілі, кажа, ідзі паглядзі, нават не засыпалі… Падышлі мы да плота, што ля дарогі. Аж блізка ў лагчыне вялікая шырокая яма, даверху трупамі напоўнена. Ляжаць, брат, у рад, як парасяты. Пытанне: «Ці было, каб выратаваўся хто адтуль?» — «Куды там выратуешся, гэтакі пл’от, — адказвае Мікалай Васільевіч. — Праўда, раз пад вечар, ужо шарэла, ішоў я праз лес з Зялёнага Лугу ў Цну з адным нашым. Вусцішна было. Якраз страляць перасталі. Аж бачым, сядзіць чалавек пад дрэвам у акрываўленай бялізне, ледзь жывы. Мы падышлі — што рабіць? Якраз машына завурчэла. Адскочылі мы, ідзём. Насустрач два энкавэдзісты: «Кто такие?» — «Цнянскія». — «Никого не видели?» — «Не-а… сядзеў там нейкі», — задрыжэў дзядзька. Потым мы азірнуліся, а яны таго за ногі валакуць. Укінулі ў машыну, як палена, і паехалі. I як ён тады адтуль вылез — я і цяпер не магу зразумець…»
"



'via Blog this'

Як пражыць беларусу на 3,5 рубля ў дзень? | Новы Час

Як пражыць беларусу на 3,5 рубля ў дзень? | Новы Час: "Вядома, грамадзяніну неабходна таксама паклапаціцца аб аплаце паслуг. За камуналку ўладальнік аднапакаёвай кватэры плаціць прыкладна 40 рублёў у месяц. Праязны білет на адзін від транспарту ў абласным горадзе каштуе 22,5 рубля. Яшчэ мінімум 20 рублёў абыйдзецца мабільная сувязь і інтэрнэт. Разам на мінімум самых неабходных паслуг у месяц сыходзіць каля 82,2 рублёў.
"



'via Blog this'Такі набор прадуктаў на месяц можна купіць, выдаткаваўшы 98 рублёў

Первые элементы проекта "СимбиоСити" будут реализованы в Бресте в 2019 году - Худык

Первые элементы проекта "СимбиоСити" будут реализованы в Бресте в 2019 году - Худык: "Андрей Худык рассказал, что первым мероприятием по преображению Бреста станет реконструкция очистных сооружений и водостоков. "Это головная боль городской администрации на протяжении многих последних лет. Второе мероприятие в списке - зеленое градостроительство. Специалисты Минприроды создают зеленую карту Бреста, где обозначат так называемые горячие точки. То есть места расположения промышленных объектов и наибольшей концентрации автомобильного транспорта. Например, если в одном районе многотысячные предприятия работают в одном графике, в час пик это неудобство для людей, плюс увеличенные выбросы. В будущем система урегулирует эти вопросы, подскажет проблемные точки. Собственно, в устойчивом городском планировании и есть суть городов нового типа", - подчеркнул он.

"Андрей Худык. Фото из архива



'via Blog this'

Friday, June 1, 2018

Рымска-каталіцкі касцёл адзначыў урачыстасць Цела і Крыві Хрыста

Рымска-каталіцкі касцёл адзначыў урачыстасць Цела і Крыві Хрыста: "Няма ніякай таямніцы ў тым, што людзі час ад часу жадаюць змяніць сваё жыццё. Іншы раз гэтаму спрыяе пачатак нейкага новага перыяду — такога, як новы год, заканчэнне вучобы, атрыманне новай працы і гэтак далей. Часамі мы хочам змяніць сваё жыццё пад уплывам нейкіх трагічных падзей — смерці ці хваробы блізкага чалавека, дыягназу, які нам паставілі... Магчыма, знянацку прыходзіць думка, што больш нельга жыць так, як мы жылі раней.
"



'via Blog this'

Thursday, May 31, 2018

Новае падарожжа Жыгамонта па вёсцы Калантаі, што на Ваўкавышчыне ВІДЭА

Новае падарожжа Жыгамонта па вёсцы Калантаі, што на Ваўкавышчыне ВІДЭА: "Побач з ёй, на могілках, знаходзіцца напаўразбураная драўляная царква, пабудаваная ў 1642 годзе. Зусім побач Юрый Жыгамонт адшуквае яшчэ адзін унікальны помнік. Ды і ў саміх Калантаях захавалася шмат цікавага. Глядзіце самі.


https://nn.by/?c=ar&i=210466"



'via Blog this'

Wednesday, May 30, 2018

Міністр працы распавяла, якія жыццёвыя сітуацыі палічаць цяжкімі для "дармаедаў" | euroradio.fm

Міністр працы распавяла, якія жыццёвыя сітуацыі палічаць цяжкімі для "дармаедаў" | euroradio.fm: "Першы спіс асобаў, не занятых у эканоміцы, будзе сфармаваны да 1 снежня 2018 года. Мяркуецца, што гэтыя грамадзяне будуць аплачваць па поўных тарыфах, гарачую ваду (з 1 студзеня 2019 года), газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне (з 1 кастрычніка).

"



'via Blog this'

Tuesday, May 29, 2018

Як міліцыянт "звольніў" прафесара за бутэльку каньяку, якую тая не брала | euroradio.fm

Як міліцыянт "звольніў" прафесара за бутэльку каньяку, якую тая не брала | euroradio.fm: ""Падзеі, пра якія ідзе гаворка, пачаліся 12 сакавіка 2018 года і адбываюцца па гэты дзень, — плача ў трубку Раіса Лянькова. — Ад сяброў і сваякоў я стала даведвацца, што іх аднаго за адным Цербаў пачаў выклікаць на допыты і распавядаць, што ў Горацкім РАУС маюцца доказы, якія б выкрывалі мяне ў хабарніцтве. Ён усяляк даваў зразумець, што сітуацыя сур'ёзная, і нібыта крымінальнай справе вось-вось дадуць ход, але калі я звольнюся з акадэміі па ўласным жаданні да 15 сакавіка 2018 года, то змагу пазбегнуць ганебнага затрымання і пазбаўлення волі".

"



'via Blog this'