Friday, September 7, 2018
У жніўні золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 216 млн долараў | euroradio.fm
У жніўні золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 216 млн долараў | euroradio.fm У жніўні золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 216,2 млн долараў альбо на 3,1%. На 1 верасня яны складалі $7 млрд 246,4 млн (паводле папярэдніх дадзеных), інфармуе прэс-служба Нацбанка. У ліпені ЗВР выраслі на 198,8 млн долараў ці на 2,9%.
Thursday, September 6, 2018
Суздальцаў: Паглынаць Беларусь — праект загадзя правальны і нявыгадны | euroradio.fm
Суздальцаў: Паглынаць Беларусь — праект загадзя правальны і нявыгадны | euroradio.fm Беларуская тэма ізноў набывае нязвыклую папулярнасць у расійскіх СМІ. Прагнозы, якія расійскія эксперты і палітычныя аглядальнікі даюць на гэты раз, малююць незайздросную будучыню і для дзеючага кіраўніка Беларусі, і для суверэнітэту краіны. Ці варта прыслухацца да гэтых прагнозаў? Пра гэта Еўрарадыё распавядае палітолаг, намеснік дэкана Факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі Расіі
Wednesday, September 5, 2018
Рэкляму з выявай Някляева зьнялі па званку зьверху
https://novychas.by/kultura/kryly-maladzeczanskaj-vycinanki Замест адных сутак некалькі гадзін правіселі ў цэнтры Менска 4 верасьня сіціборды (выгляд вонкавай рэклямы) крамы нацыянальнай сымболікі Symbal.by з выявай паэта і апазыцыйнага палітыка Ўладзіміра Някляева і тэлевядучага і акцёра Юрыя Жыгамонта.
Tuesday, September 4, 2018
Выстава карцінаў сучасных беларускіх мастакоў пераехала ў менскі гіпэрмаркет. Фатафакт
Выстава карцінаў сучасных беларускіх мастакоў пераехала ў менскі гіпэрмаркет. Фатафакт Паводле аўтараў праекту, які ладзіцца ў супрацы ў Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў, «Арт-запраўка» ладзіцца дзеля «інтэграцыі сучаснага беларускага жывапісу ў паўсядзённае жыцьцё», бо «за паўсядзённымі справамі забываюць, як важна часам спыніцца на некалькі хвілін, адчуць смак жыцьця, атрымаць асалоду ад яго»


Monday, September 3, 2018
У Нью-Ёрку прайшла Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі
У Нью-Ёрку прайшла Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі Сьвяточная праграма была завершаная канцэртам Тацьцяны Грыневіч-Матафонавай, якая падарыла прысутным улюбённыя беларускія песьні і рамансы ў сваім выкананьні, а таксама прэзентавала новую кружэлку, прысьвечаную беларускім народным танцам.

https://nn.by/?c=ar&i=215335

https://nn.by/?c=ar&i=215335
Sunday, September 2, 2018
Сям’і з Лоева, прызнанай занадта беднай, вярнулі 3-месячнае дзіця | euroradio.fm
Сям’і з Лоева, прызнанай занадта беднай, вярнулі 3-месячнае дзіця | euroradio.fm Пасля публікацыяў у СМІ адгукнулася шмат людзей, якія дапамаглі з рэчамі для дзіцяці, а дабрачынная арганізацыя “Карытас-Міласэрнасць” пералічыла грошы на падключэнне ў прыватны дом, дзе жыве сям’я, вадаправоду. Таксама Алеся і Андрэй пераклалі ў доме печку, зрабілі невялікі рамонт і падключылі новую газавую пліту, як гэтага патрабавала камісія па справах непаўналетніх. Дадатковую дапамогу абяцае аказаць і грамадскае аб’яднаньне Rotary Club Minsk Сity.
Saturday, September 1, 2018
У музеі Азгура правялі лета беларуска-ірландскай фольк-вечарынай (фота, відэа) | Новы Час
У музеі Азгура правялі лета беларуска-ірландскай фольк-вечарынай (фота, відэа) | Новы Час Капэла “На таку” грала танцавальныя мелодыі, адразу папярэдзіўшы, што спяваць не будзе і прыбраўшы мікрафоны, каб музыка гучала як на сапраўднай вясковай вечарыне. На адной кампазіцыі, аднак, дадаўся вакал. Як распавёў лідар капэлы Аляксей Крукоўскі, пад вядомую ў Беларусі песню “Біла мяне маці бярозавым прутам, каб я не стаяла з маладым рэкрутам…” у Нараўлянскім раёне танчылі вальс. На беларускай частцы імпрэзы танцоры, ужо не саромеючыся, занялі ўсю прастору між музыкамі і гледачамі.
Вечарына выйшла вельмі атмасферная, з ліхтарамі і чырвоным падсвятленнем. У дворыку музея Азгура амаль не засталося вольных месцаў.
Вечарына выйшла вельмі атмасферная, з ліхтарамі і чырвоным падсвятленнем. У дворыку музея Азгура амаль не засталося вольных месцаў.

Subscribe to:
Posts (Atom)