Friday, September 28, 2018

Алесь Краўцэвіч: літвін з Беларусі | Новы Час

Алесь Краўцэвіч: літвін з Беларусі | Новы Час Па яго словах, паводле этнаграфічных даследванняў XIX – XX стагоддзяў вельмі выразна прасочваецца раянаванне нашай краіны, сыходзячы з меркаванняў яе жыхароў. Напрыклад, дакладная мяжа паміж Палессем і Літвой пралягае паміж Пружанамі (яшчэ Палессе) і Ружанамі (ужо Літва).

Thursday, September 27, 2018

Мастак, які «адвучвае ад мастацтва». І мае сусьветную славу

Мастак, які «адвучвае ад мастацтва». І мае сусьветную славу — Не… Гэта, разумееш, было тыповае для тагачаснай Польшчы. Як, дарэчы, і для цяперашняй. Пішацца адно, а робіцца іншае.

Wednesday, September 26, 2018

Радзей за ўсё падрабляюць беларускі рубель. У краіне стала менш падробленых грошай

Радзей за ўсё падрабляюць беларускі рубель. У краіне стала менш падробленых грошай Больш за ўсё фальшывых банкнот прыпадае на амерыканскі даляр — 54,7% ад агульнай колькасці падробак. На другім месцы расійскі рубель - 27,2%. Еўра ў агульным аб'ёме выяўленых несапраўдных грошай належыць 12,9%, 2,8% - турэцкай ліры. Радзей за ўсё падрабляюць беларускі рубель, сярод падробных купюр яго ўсяго 2,4%.




https://nn.by/?c=ar&i=216581v

Tuesday, September 25, 2018

Будзьма беларусамі! » Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага

Будзьма беларусамі! » Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага Нарадзіўся Сяргей Грахоўскі 25 верасня 1913 года ў сялянскай сям’і ў мясціне з красамоўнай назвай Нобель (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці, Украіна). У 1914-м разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілеўшчыне. Як творца дэбютаваў вершам у 1926 годзе. У 1930-м пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931-32 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце “Чырвоная змена”. Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэту Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

Monday, September 24, 2018

Рэпартаж з завода, які робіць легендарную мінералку «Мінская-4» ФОТЫ

Рэпартаж з завода, які робіць легендарную мінералку «Мінская-4» ФОТЫ «Мы адзіныя, хто захаваў двухлітровы аб’ём бутэлькі мінералкі, — расказвае спецыялістка па маркетынгу Кацярына Караім. — Такая ўжо традыцыя склалася ад 1978 года: нашай вады павінна хапаць на ўсю сям’ю. Ужо трэцяе пакаленне беларусаў ведае, што «Мінская-4» — гэта якасць і нязменны смак».




https://nn.by/?c=lr&i=216456

Sunday, September 23, 2018

Дырэктарка «Тэатральнага Куфра» Кацярына Саладуха пра тэндэнцыі ў моладзевым тэатры і пастаноўкі, якія варта наведаць у найбліжэйшыя дні

Дырэктарка «Тэатральнага Куфра» Кацярына Саладуха пра тэндэнцыі ў моладзевым тэатры і пастаноўкі, якія варта наведаць у найбліжэйшыя дні



У гэты момант у Мінску праходзіць ужо 15-ты па ліку міжнародны фестываль моладзевых і студэнцкіх тэатраў «Тэатральны Куфар, БДУ». Менавіта таму ў нашу штотыднёвую рубрыку «Пяць рэчаў» мы вырашылі запрасіць яго дырэктарку Кацярыну Саладуху.

Saturday, September 22, 2018

Вандроўкі з Уладзімірам Субатам. Нейтральная паласа Негарэлага

Вандроўкі з Уладзімірам Субатам. Нейтральная паласа Негарэлага У неспакойныя 1920-я гады Негарэлае папераменна было пад нямецкай і польскай акупацыяй. Пасля дзяржаўная мяжа раз’яднала мястэчка на дзве часткі. Памежную чыгуначную станцыю праязджалі штогадова па дзесяць тысяч пасажыраў. Курсіраваў спецыяльны экспрэс Маньчжурыя — Стоўбцы. Быў і пасажырскі экспрэс Парыж — Негарэлае. Мясцовая электрастанцыя забяспечвала святлом памежныя населеныя пункты.