Friday, October 12, 2018

МАРГ абавязаў крамы прадаваць больш беларускіх яблыкаў | euroradio.fm

МАРГ абавязаў крамы прадаваць больш беларускіх яблыкаў | euroradio.fm У гэтым годзе ў Беларусі надзвычай вялікі ўраджай яблыкаў. Менавіта таму МАРГ і ўвёў гэтую часовую норму. У МАРГ падкрэсліваюць, што ніхто не абавяжа крамы прадаваць шэсць найменняў беларускіх яблыкаў не ў сезон — напрыклад, у чэрвені.

Thursday, October 11, 2018

Будзьма беларусамі! » Ніякая прэмія ня змусіць палюбіць сваё. Роздум у чаканьні «Гедройця»

Будзьма беларусамі! » Ніякая прэмія ня змусіць палюбіць сваё. Роздум у чаканьні «Гедройця» «Я ўпершыню за дваццаць гадоў прачытала па-беларуску кніжку», — піша вядомая ў шырокіх колах блогерка пра аднаго з сучасных аўтараў. Прабачце, вы сябе дваццаць гадоў абкрадалі: як мінімум дзясяткі два вельмі цікавых аўтараў (папраўдзе болей) прайшлі міма вас. Яшчэ адна важная праблема, датычная ня толькі літаратуры, — адсутнасьць пераемнасьці. Створанае ў 1990-я зьнікае са сьвядомасьці, нібы хваля змывае напісанае на пяску.

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstockv

Wednesday, October 10, 2018

У Глушы прэзентавалі прыпынак Адамовіча | Новы Час

У Глушы прэзентавалі прыпынак Адамовіча | Новы Час Гасцей свята на гэты раз было вельмі шмат. Конкурсы, выстаўкі-продажы, народныя спевы, хлебасольныя падворкі, сувеніры з нацыянальным каларытам — час праляцеў як адно імгненне. Настрой дарылі стасункі з таленавітымі майстрамі, унікальная самабытнасць тутэйшых мясцін, незвычайна цёплае і сонечнае надвор'е.

Tuesday, October 9, 2018

Беларусы знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну Саўрасава (відэа) | euroradio.fm

Беларусы знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну Саўрасава (відэа) | euroradio.fm Беларускія мытнікі знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну вядомага рускага мастака-пейзажыста Аляксея Саўрасава (1830 — 1897). Яна была схаваная ў службовым памяшканні за лядоўняй. Там жа знайшлі яшчэ адну карціну.

Monday, October 8, 2018

Чаму Шчорсы не сталі беларускім Скансэнам: «А гаспадара няма!» | Новы Час

Чаму Шчорсы не сталі беларускім Скансэнам: «А гаспадара няма!» | Новы Час У свой час маёнтак Храптовічаў параўноўвалі з Прусіяй. Эфектыўная і прагрэсіўная гаспадарка, асвета для простага люду, багатая бібліятэка. Пры Адаме Храптовічы ў пачатку ХІХ стагоддзя традыцыйная трохпольная сістэмаземляробства была замененая на шматпольную. Сялянскіх дзяцей у Шчорсах ды суседніх Нягневічах навучалі паводле методык англійскага педагога Джозэфа Ланкастэра.

Sunday, October 7, 2018

Як беларуская мова дапамагла татарскаму Адраджэнню - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Як беларуская мова дапамагла татарскаму Адраджэнню - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Многія ведаюць, што ідэолагі і арганізатары татарскага рэлігійнага і этнакультурнага адраджэння мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў былі актыўнымі і свядомымі носьбітамі беларускай мовы. Айша і Разалія Александровічы, Ібрагім Канапацкі, Абу-Бекір Шабановіч беларускую мову зрабілі найбольш ужывальнай у розных сферах духоўна-асветніцкай дзейнасці.

Saturday, October 6, 2018

Беларусы ўтрая часьцей шукаюць працу ў Польшчы, чым у Расеі. Зьязджаюць нават з усходніх рэгіёнаў краіны

Беларусы ўтрая часьцей шукаюць працу ў Польшчы, чым у Расеі. Зьязджаюць нават з усходніх рэгіёнаў краіны Яшчэ пяць гадоў таму ў беларускіх гарадах аб’явы аб працы ў Польшчы былі вялікай рэдкасьцю, цяпер яны ёсьць нават у невялікіх населеных пунктах ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. І гэта — тэндэнцыя. Акрамя таго, аналіз запытаў у пошукавых сыстэмах у інтэрнэце сьведчыць, што цяпер працу ў Польшчы беларусы шукаюць утрая часьцей, чым у Расеі, тады як яшчэ ў 2015 годзе сытуацыя была адваротнай. Да пачатку 2016 года беларускія працоўныя мігранты ў асноўным знаходзіліся на расейскім рынку працы.