Sunday, October 14, 2018
У Мінску праз моцны туман затрымалі прыбыццё шэрагу авіярэйсаў | euroradio.fm
У Мінску праз моцны туман затрымалі прыбыццё шэрагу авіярэйсаў | euroradio.fm Падобныя атмасферныя з’явы былі і ў многіх іншых раёнах краіны. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, начныя і ранішнія туманы абумоўленыя антыцыклонам, які ўплывае на надвор’е на ўсёй тэрыторыі краіны. Мяркуецца, што ў другой палове дня яны цалкам разыдуцца і будзе сонечнае надвор’е без ападкаў, з тэмпературай паветра 14-20 са знакам плюс.
Saturday, October 13, 2018
Першая: невядомая Палута Бадунова - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
Першая: невядомая Палута Бадунова - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Дысідэнтка, апазіцыянерка, урэшце, рэпрэсаваная, яна пакінула шмат пытанняў, зачэпак з боку калегаў, а таксама з боку гісторыкаў. Яна пакінула да сёння і адзін сюрпрыз у выглядзе сшытку аповедаў, якія ніколі не друкаваліся: успрымаліся як малавартасныя, як спроба пяра. Да ўсяго яна — першая і адзіная ў сузор’і БНР, стагоддзе якога мы адзначаем сёлета.
Friday, October 12, 2018
МАРГ абавязаў крамы прадаваць больш беларускіх яблыкаў | euroradio.fm
МАРГ абавязаў крамы прадаваць больш беларускіх яблыкаў | euroradio.fm У гэтым годзе ў Беларусі надзвычай вялікі ўраджай яблыкаў. Менавіта таму МАРГ і ўвёў гэтую часовую норму. У МАРГ падкрэсліваюць, што ніхто не абавяжа крамы прадаваць шэсць найменняў беларускіх яблыкаў не ў сезон — напрыклад, у чэрвені.
Thursday, October 11, 2018
Будзьма беларусамі! » Ніякая прэмія ня змусіць палюбіць сваё. Роздум у чаканьні «Гедройця»
Будзьма беларусамі! » Ніякая прэмія ня змусіць палюбіць сваё. Роздум у чаканьні «Гедройця» «Я ўпершыню за дваццаць гадоў прачытала па-беларуску кніжку», — піша вядомая ў шырокіх колах блогерка пра аднаго з сучасных аўтараў. Прабачце, вы сябе дваццаць гадоў абкрадалі: як мінімум дзясяткі два вельмі цікавых аўтараў (папраўдзе болей) прайшлі міма вас. Яшчэ адна важная праблема, датычная ня толькі літаратуры, — адсутнасьць пераемнасьці. Створанае ў 1990-я зьнікае са сьвядомасьці, нібы хваля змывае напісанае на пяску.
v
v
Wednesday, October 10, 2018
У Глушы прэзентавалі прыпынак Адамовіча | Новы Час
У Глушы прэзентавалі прыпынак Адамовіча | Новы Час Гасцей свята на гэты раз было вельмі шмат. Конкурсы, выстаўкі-продажы, народныя спевы, хлебасольныя падворкі, сувеніры з нацыянальным каларытам — час праляцеў як адно імгненне. Настрой дарылі стасункі з таленавітымі майстрамі, унікальная самабытнасць тутэйшых мясцін, незвычайна цёплае і сонечнае надвор'е.
Tuesday, October 9, 2018
Беларусы знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну Саўрасава (відэа) | euroradio.fm
Беларусы знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну Саўрасава (відэа) | euroradio.fm Беларускія мытнікі знайшлі ў цягніку "Кіеў — Санкт-Пецярбург" карціну вядомага рускага мастака-пейзажыста Аляксея Саўрасава (1830 — 1897). Яна была схаваная ў службовым памяшканні за лядоўняй. Там жа знайшлі яшчэ адну карціну.
Monday, October 8, 2018
Чаму Шчорсы не сталі беларускім Скансэнам: «А гаспадара няма!» | Новы Час
Чаму Шчорсы не сталі беларускім Скансэнам: «А гаспадара няма!» | Новы Час У свой час маёнтак Храптовічаў параўноўвалі з Прусіяй. Эфектыўная і прагрэсіўная гаспадарка, асвета для простага люду, багатая бібліятэка. Пры Адаме Храптовічы ў пачатку ХІХ стагоддзя традыцыйная трохпольная сістэмаземляробства была замененая на шматпольную. Сялянскіх дзяцей у Шчорсах ды суседніх Нягневічах навучалі паводле методык англійскага педагога Джозэфа Ланкастэра.
Subscribe to:
Posts (Atom)