Friday, October 25, 2019
У Рэчыцы аператарку пошты прэміравалі за беларускую мову | Новы Час
У Рэчыцы аператарку пошты прэміравалі за беларускую мову | Новы Час «На жаль, часам мне даводзіцца натыркацца на тое, што работнікі, у тым ліку і пошты не толькі не адказваюць на той дзяржаўнай мове, на якой я да іх звяртаюся, але нават і не разумеюць мяне па-беларуску, – распавядае Андрэй Мядзведзеў. – Але, калі недзе са мной камунікуюць па-нашаму, дык я абавязкова пішу падзяку такому супрацоўніку і прашу кіраўніцтва, каб яно яго неяк заахвоціла. Так зрабіў і цяпер. У многіх еўрапейскіх краінах, дзе маецца больш за адну афіцыйную ці дзяржаўную мову, адказ на мове кліента – няпісанае правіла і звычайны стандарт абслугоўвання. Але ж там у іх прынята прывабліваць кліентаў у свае ўстановы любым магчымым спосабам. У нас жа такога няма і за кліентамі ніхто асабліва не ганяецца. Таму на цяперашнім этапе, калі нашу мову проста разумеюць – гэта абавязак работнікаў, але, калі мне яшчэ і адказваюць па-нашаму – гэта ўжо праява павагі да мяне, якая каштуе таго, каб за яе аддзячыць. Магчыма, такім чынам правіла абслугоўвання на мове кліента замацуецца і ў нашай двухмоўнай Беларусі».
Thursday, October 24, 2019
Хто і чаму разбеларушвае спадчыну Вільні. Алег Дзярновіч пра беларускіх «літвінаў» і ўкраінска-літоўскі хаўрус
Хто і чаму разбеларушвае спадчыну Вільні. Алег Дзярновіч пра беларускіх «літвінаў» і ўкраінска-літоўскі хаўрус Гісторык-мэдыявіст і археоляг, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра сумесныя ўкраінска-літоўскія дасьледаваньні русінскай спадчыны Вільні, падчас якіх амаль цалкам ігнаруецца беларускі фактар і шматвяковая беларуская прысутнасьць у Вільні.

Беларусы — маладая нацыя, але старажытны народ

https://nn.by/?c=ar&i=239862
Wednesday, October 23, 2019
У Гарадзеі пачалі адбудоўваць дом Аляксандра Надсана
У Гарадзеі пачалі адбудоўваць дом Аляксандра Надсана Бацькоўскі дом, дзе правёў дзяцінства грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы Аляксандар Надсан, пачалі аднаўляць. Мэцэнат абмяркуе з грамадзкасьцю, што варта разьмясьціць у гэтым будынку, піша Радыё Свабода.

https://nn.by/?c=ar&i=239782

https://nn.by/?c=ar&i=239782
Tuesday, October 22, 2019
Знайшлі рабочага, які ў 1987-м пакінуў бутэльку з пасланнем на плошчы Перамогі | euroradio.fm
Знайшлі рабочага, які ў 1987-м пакінуў бутэльку з пасланнем на плошчы Перамогі | euroradio.fm Пенсіянер Уладзімір Корбут успамінае, што пасланне вырашылі пакінуць у апошні дзень працы каля манумента — 5 лістапада 1987 года. "Тады тэрміны падціскалі, рыхтаваліся да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, зрабіць усё трэба было хутка, — успамінае Корбут. — Працавалі шмат: і ўдзень, і ўночы".
Monday, October 21, 2019
Віктар Марціновіч: Нашы праблемы паходзяць з хараства
Віктар Марціновіч: Нашы праблемы паходзяць з хараства Мы дарэмна гонім на 300 гадоў запрыгоньвання, на геаграфічную сітуацыю, на Савецкі Саюз. Нашыя праблемы паходзяць з хараства. З архітэктурнага і літаратурнага стылю, які квітнеў па ўсёй тэрыторыі існай Беларусі і выходзіў далёка за яе межы. Стылю, які ў пэўным сэнсе запачаткаваўся тут, бо ўзведзены ў Нясвіжы Джавані Бернардоні Фарны касцёл быў скончаны ўсяго на 9 гадоў пазней за першы ў свеце барочны храм, Іль Джэзу ў Рыме (і наконт датычнасці якога да маньерызму ці барока спрэчка яшчэ не скончаная: магчыма, наш, нясвіжскі, быў першым «чыстым» барока ў свеце). Вызначальныя працы Карла Мадэрна, Берніні і Растрэлі былі дакладна пазней.

https://nn.by/?c=ar&i=239635

https://nn.by/?c=ar&i=239635
Беларускага пісьменніка намінавалі на “нобелеўскую прэмію” па дзіцячай літаратуры - citydog.by | журнал о Минске
Беларускага пісьменніка намінавалі на “нобелеўскую прэмію” па дзіцячай літаратуры - citydog.by | журнал о Минске Прэмію імя Астрыд Ліндгрэн суадносяць з Нобелеўскай прэміяй, толькі ў галіне дзіцячай літаратуры. Гэту ўзнагароду ў гонар вядомай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн у 2002 годзе заснаванаў урад Швецыі. На Astrid Lindgren Memorial Award прэтэндуюць пісьменнікі, ілюстратары да іншыя дзеячы, якія папулярызуюць чытанне сярод дзяцей і падлеткаў.
Sunday, October 20, 2019
«Татры», «Дзювагі» «Мяцеліцы» — усё пра мінскія трамваі
«Татры», «Дзювагі» «Мяцеліцы» — усё пра мінскія трамваі 90 гадоў таму, 13 кастрычніка 1929 года, па вуліцах сталіцы ўпершыню прагрукатаў электрычны трамвай. Разам з букмекерскай канторай Леон мы распавядаем гісторыю гэтага знакавага для Мінска транспарту.

https://nn.by/?c=lr&i=239308

https://nn.by/?c=lr&i=239308
Subscribe to:
Posts (Atom)