Thursday, April 5, 2018

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на праваслаўны Вялікдзень

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на праваслаўны Вялікдзень: "8 красавіка, на праваслаўны Вялікдзенья, захаваецца сухое надвор'е. Ноччу -2.. + 5°С, максімальная днём +13.. + 20°С


https://nn.by/?c=ar&i=207600"



'via Blog this'

Wednesday, April 4, 2018

Яркае, маштабнае мерапрыемства “У нашых сэрцах Баларусь і Расія” правялі беларусы Тальяці

Яркае, маштабнае мерапрыемства “У нашых сэрцах Баларусь і Расія” правялі беларусы Тальяці: "Прыехалі госці-беларусы з Самары на чале з кіраўніком суполкі “Белая Русь” Алегам Ксяндзовым. Пачулі мы шмат цёплых слоў і пажаданняў. У холе Палаца працавала выстава народнай творчасці беларусаў і майстроў з Тальяці, бібліятэка “Истоки” падабрала экспазіцыю. Упрыгожыў урачыстасць канцэрт творчых гуртоў горада. Выступалі нашы “Купалiнка” ды “Зорачкi”, гурты “Лицей”, “Креатив”, навучэнцы ДШМ “Гармония” .
"



'via Blog this'День единения широко отметили в Беларуси и России

Tuesday, April 3, 2018

Дзяржпрамнагляд выявіў больш за тысячу парушэньняў бясьпекі на аб’ектах масавага знаходжаньня людзей

Дзяржпрамнагляд выявіў больш за тысячу парушэньняў бясьпекі на аб’ектах масавага знаходжаньня людзей: "З 27 па 30 сакавіка Дзяржпрамнагляд праверыў 987 «патэнцыйна небясьпечных аб’ектаў» (ліфтаў, эскалятараў, травалятараў, кацельных, аб’ектаў газаразьмеркавальнай сыстэмы і газаспажываньня) у 160 гандлёва-забаўляльных цэнтрах і іншых аб’ектах масавага знаходжаньня людзей.

"



'via Blog this'

Monday, April 2, 2018

Ад антысталінскіх казак да гарэзьлівых вершыкаў. 20 знакавых беларускіх кніг для дзяцей

Ад антысталінскіх казак да гарэзьлівых вершыкаў. 20 знакавых беларускіх кніг для дзяцей: "Адна з самых папулярных беларускіх дзіцячых кніг 30-х гадоў. Яе таксама можна разглядаць, як своеасаблівыя ўцёкі ад тагачаснай рэчаіснасьці. Страшная зіма зь яе хваробамі і сьмерцю (вобраз рэальнасьці), зь якой пачынаецца паэма, мінае, мы пераносімся ў ідэальны сьвет, дзе Міхась і ягоныя сябры ловяць рыбу, прыдумляюць розныя цікавыя гульні, дурэюць у лесе, на лузе. Якуб Колас з уласьцівай яму цягай да стварэньня ідэальна-мройнага сусьвету прыдумляе своеасаблівы рай для дзяцей, дзе няма месца гвалту і таталітарызму. Фінал, праўда, самотны. Героі мусіць вярнуцца ў рэальнасьць. Іх чакае дзіцячы сад, дзе з кубікаў яны вымушаны «будаваць астрог, каб шкоднік больш шкодзіць ня мог». У адрозьненьне ад рамантыка Янкі Купалы, Якуб Колас разумеў: любыя фантазійныя ўцёкі — рэч марная. Рэальнасьць цябе ніколі не адпусьціць.

"

Якуб Колас. «Міхасёвы прыгоды». 1935 год

'via Blog this'

Sunday, April 1, 2018

«Татарскі Вялікдзень». Перад каталіцкім сьвятам мусульмане ў Іўі фарбуюць яйкі і частуюць імі дзяцей

«Татарскі Вялікдзень». Перад каталіцкім сьвятам мусульмане ў Іўі фарбуюць яйкі і частуюць імі дзяцей: "Татары-мусульмане ў горадзе Іўі (Горадзенская вобласьць) ужо каля 140 гадоў захоўваюць звычай фарбаваць яйкі і частаваць імі дзяцей. Гэта адбываецца раніцай у пятніцу за два дні да каталіцкага Вялікадня. Карэспандэнты Свабоды зьезьдзілі ў Іўе на ўнікальнае для Беларусі сьвята.

"



'via Blog this'

Saturday, March 31, 2018

Фядоры - аграгарадок на былым балоце

Фядоры - аграгарадок на былым балоце: "ВЯДОМА, што на Палескай нізіне ўпершыню чалавек пасяліўся яшчэ ў каменным веку. Першабытныя яго стаянкі і гарадзішча знойдзены ў пойме прыпяцкага прытока Стыр. У гэтых мясцінах пяць стагоддзяў таму заснавана паселішча Фядоры, якое назву атрымала ад імя першага гаспадара. У прывілеях каралевы Боны яно ўзгадваецца ў 1524 годзе як уласнасць шляхціца Багдана Веляціцкага. У 1559 годзе стараста Г. Валовіч узгадвае Фядоры ў кнізе “Рэвізія пушчаў і пераходаў звярыных у Вялікім Княстве Літоўскім з далучэннем грамат і прывілей на ўваходы ў пушчы і на землі” як вёску Пінскага павета.
"



'via Blog this'

Friday, March 30, 2018

Будзьма беларусамі! » “Мы самі не можам паверыць у тое, наколькі мяняюцца нашыя дзеці”: як жыве мінскі інклюзіўны тэатр.

Будзьма беларусамі! » “Мы самі не можам паверыць у тое, наколькі мяняюцца нашыя дзеці”: як жыве мінскі інклюзіўны тэатр.: "“Што такое праца ў інклюзіўным тэатры? — разважае мастацкі кіраўнік Ірына Пушкарова. — У нас цяпер 76 акцёраў, 26 з іх — з асаблівасцямі. Наша задача — паказаць бацькам, што дыягназ — гэта не так страшна. У нас ёсць дзеці са складанымі дыягназамі, аднак вельмі таленавітыя. Мы часам самі здзіўляемся, наколькі асаблівае дзіця можа змяніцца за год. Спярша ён баіцца нават выйсці на сцэну, а праз год вядзе дыялог з публікай”.

"



'via Blog this'Image result for инклюзивный театр дерево сказок