Wednesday, October 31, 2018

Як заганяюць у БРСМ. Вучні мінскай школы запісалі скандальнае ВІДЭА

Як заганяюць у БРСМ. Вучні мінскай школы запісалі скандальнае ВІДЭА «Вы што, не падтрымліваеце палітыку прэзыдэнта?» — крычыць на дзяцей пэдагог. У выніку дзецям кажуць, што яны ўжо даўно фармальна ў БРСМе, іх толькі сфатаграфуюць, але ані складак, анічога плаціць не трэба. «Проста тупа сфатаграфавацца трэба». А потым ім аддадуць білецікі — і ўсё, а могуць нават і не аддаваць, калі дзеці не захочуць забіраць. Проста фармальнасць, бо ўсе даўно ўжо ў сьпісах БРСМ, а на складкі настаўніцы будуць выдаткоўваць грошы са сваёй кішэні.




https://nn.by/?c=ar&i=218494

Tuesday, October 30, 2018

Прызнанне на папулярным амерыканскім сайце: Я «падсела» на Беларусь - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Прызнанне на папулярным амерыканскім сайце: Я «падсела» на Беларусь - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Я планавала застацца тут на паўгода, але ў выніку пражыла і адпрацавала ў Беларусі тры гады. Пасля я вярнулася ў Нідэрланды, каб гадаваць дзіця з маім мужам-швейцарцам.

Але нават пасля гэтага я працягвала працаваць у Беларусі, вандруючы штомесяц паміж Амстэрдамам і Мінскам. Я працавала над шматлікімі праектамі — трэнінгамі і ментарствам над сацыяльнымі прадпрымальнікамі, а таксама пісала кнігі.
І я дагэтуль працягваю штомесяц гэта рабіць, бо беларусы даюць мне такую энергію і сэнс жыцця, якія я не змагла нідзе больш адшукаць.

Monday, October 29, 2018

Будзьма беларусамі! » Віктар Марціновіч: Галоўнае пытанне пра расстраляных паэтаў

Будзьма беларусамі! » Віктар Марціновіч: Галоўнае пытанне пра расстраляных паэтаў

Стагоддзе камсамола супраць Ночы расстраляных паэтаў. Усё як было 81 год таму. Адны адкрываюць шампанскае, іншыя імкнуцца ў цемру, на холад, пад дождж. Усюды гэтае дужанне ўжо скончылася: на ўсходзе ад нас перамог “новы камсамол”, на поўдні, поўначы і захадзе — “Ноч расстраляных паэтаў”. Мы ж мусім кожны год праходзіць праз выпрабаванне. Мы ж кожны год мусім назіраць, як камсамол узбіраецца на высокія трыбуны, а страчаныя творцы застаюцца ў сутонні народнай памяці.

Sunday, October 28, 2018

Чым паліваць беларускую эканоміку, каб яна расла хутчэй? | Новы Час

Чым паліваць беларускую эканоміку, каб яна расла хутчэй? | Новы Час Эканаміст вывучыў развіццё на працягу дзесяці гадоў групы з 34 краін, якія перажываюць стадыю фармавання рыначнай эканомікі. Аўтар прыходзіць да высновы, што ў сярэднетэрміновай перспектыве важнасць фактараў змяняецца. Уклад прадукцыйнасці ў эканамічны рост у гэтым выпадку дасягае 80%, у той час як знешніх умоў — 20%. Атрымліваецца, што прадукцыйнасць застаецца ключавым фактарам ўстойлівага эканамічнага росту.

Saturday, October 27, 2018

Янка Брыль: «Перш за ўсё прашу і патрабую больш не друкаваць...»

Янка Брыль: «Перш за ўсё прашу і патрабую больш не друкаваць...» Першы том зьмяшчае апавяданьні і лірычныя замалёўкі Янкі Брыля 1937–1966 гадоў. Зьмест кнігі паказвае, што складальнікі ўлічылі творчы запавет аўтара. Якім, дарэчы, народны пісьменьнік пазбавіў сябе Поўнага збору твораў. Далёка ня кожнаму творцу такое пад сілу.

Вокладка першага тому і тэкст завяшчаньня Брыля

Friday, October 26, 2018

"Еўраопт" увёў плату за пакеты. PR-ход ці рэальны клопат пра экалогію? | euroradio.fm

"Еўраопт" увёў плату за пакеты. PR-ход ці рэальны клопат пра экалогію? | euroradio.fm З 23 кастрычніка ў гіпермаркетах "Еўраопт" у Мінску зніклі бясплатныя поліэтыленавыя пакеты. Увядзенне платы за ўпакоўку кампанія тлумачыць клопатам пра навакольнае асяроддзе. Ці сапраўды платныя пакеты дапамогуць палепшыць экалогію? Ці ёсць альтэрнатыва поліэтылену? Ці можна наогул адмовіцца ад пластыкавых пакетаў і наколькі сусветны вопыт вырашэння гэтай праблемы выкарыстоўваецца і ў дачыненні ў Беларусі? Адказы на гэтыя пытанні — у матэрыяле Еўрарадыё.

Thursday, October 25, 2018

Дата нараджэння: ХХ.ХХ.1918... Случчанка адсвяткавала 100-гадовы юбілей і ўсё добра памятае • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»

Дата нараджэння: ХХ.ХХ.1918... Случчанка адсвяткавала 100-гадовы юбілей і ўсё добра памятае • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер» У Франі Сцяпанаўны Лабковіч, якой у сярэдзіне кастрычніка споўнілася 100 гадоў, шасцёра ўнукаў, восем праўнукаў і адзін прапраўнук. Старажыл вёскі Апаліны добра памятае, што адбывалася шмат гадоў назад, як выжывалі людзі падчас нямецка-фашысцкай акупацыі.

Адсвяткавала 100-гадовы дзень нараджэння, Слуцк