Saturday, September 24, 2011

За гародніну разлічваюцца… кансерваванаю гароднінаю: Фермеры, якія працуюць у Кобрынскім раёне, сутыкнуліся з пераходам мясцовага кансервавага заводу да бартарнай эканомікі. У прадпрыемства банальна няма грошай, каб закупіць прадукцыю. «Кобрынскі кансервавы завод прапанаваў «альтэрнатыву», – расказвае фермер Пётр Таратута. – Маю прадукцыю яны гатовыя закупляць не за грошы, а за свае кансервы. Людзі ў вёсках смяюцца: здаеш агуркі – атрымліваеш кансерваваныя гуркі!»

No comments:

Post a Comment