Saturday, December 22, 2012

«Таварыш Мэнсан» не апраўдаў давер таварыша Чаргінца: Адзіны канцэрт у Менску даў эпатажны амэрыканскі сьпявак Мэрлін Мэнсан. І хоць гук у Палацы спорту мала адпавядаў нават мінімальным стандартам, а само шоў атрымалася досыць сьціплым, выканаўца традыцыйна пакінуў нагоду для абмеркаваньняў. У прыватнасьці, гледачы гадаюць: так супала ці Мэнсан адмыслова нанёс на твар баявую расфарбоўку ў колер бел-чырвона-белага сьцягу?

No comments:

Post a Comment