12 лiпеня 1920 года суверэнная
Летува падпiсала мiрнае пагадненне з Савецкай Расiяй. Не мiргнуўшы
вокам, апошняя аддае летувiсам «расiйскую тэрыторыю» з Вiльняй,
Гародняй, Лiдай, Браславам, Паставамi… Дзяржаўная мяжа на картах
палiтыкаў пракладваецца ля Валожына i Маладзечна.
Наперад, змагарна наперад!
Да волi цярэбячы троп,
Штодзённа ўскiпаем мы гневам
I помсту шлюбуем па гроб!
Нахрапнаю крыўдай не ўздзержыць
Вам вольны ў кайданах прастор:
З дум горкiх, з сэрц нашых гартоўны
Скуем мы з праклёнам тапор.
No comments:
Post a Comment