Friday, November 20, 2015

Якія онлайн-звароты ўплываюць на беларускае заканадаўства? | Навіны Беларусі - euroradio.fm: "Андрэй Стрыжак: Можа быць, тады мы крыху развядзем паняцці, бо ёсць паняцце петыцыі, да якой больш пасуюць такія сайты, як Change.org — гэта петыцыі ў чыстым выглядзе. Яны працуюць па ўсім свеце. Але ў нашым заканадаўстве свая спецыфіка. Па законе "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", мы можам звяртацца, як у пісьмовым выглядзе, так і ў электронным. Але электронны зварот мусіць мець свае адметнасці, якія дазваляюць чалавека ідэнтыфікаваць, change.org не заўсёды дазваляе гэта зрабіць. Але ў Беларусі існуе некалькі інцыятыў, якія займаюцца зваротамі грамадзян — гэта Zvarot.by, якую я прадстаўляю, а таксама petitions.by. Гэтыя ініцыятывы займаюцца падачай зваротаў у той форме, якая прадугледжаная заканадаўствам.

"



'via Blog this'

No comments:

Post a Comment