
Friday, August 31, 2018
18 унікальных экспанатаў пра беларускую Вільню на выставе ў Менску
18 унікальных экспанатаў пра беларускую Вільню на выставе ў Менску «Калі вы зойдзеце ў турыстычны цэнтар у Вільні, пабачыце буклеты „Вільня польская“, „Вільня расейская“, а вось буклету „Вільня беларуская“ вы не пабачыце. У першую чаргу гэта праз нашу сьціпласьць, непрынцыповасьць і вельмі часта абыякавасьць, — апавядае пра ідэю выставы навуковы супрацоўнік музэю Павал Каралёў. — Вільня і Менск былі двума цэнтрамі, дзе спачатку гуртаваўся рэвалюцыйны рух. Але ў рэшце рэшт браты Луцкевічы пераяжджаюць у Вільню, адмаўляюцца ад рэвалюцыйнага падыходу і больш гуртуюцца вакол культурніцкай справы».

Thursday, August 30, 2018
Першакурснікі БДУ замест “студакоў” атрымаюць банкаўскія карткі | euroradio.fm
Першакурснікі БДУ замест “студакоў” атрымаюць банкаўскія карткі | euroradio.fm Фактычна, новы “студак” з’яўляецца банкаўскай карткай MasterCard Standard з тэхналогіяй бескантакнтай аплаты PayPass. Тэрмін дзеяння — чатыры гады. На ліцавыым баку картак, акрамя стандартных банкаўскіх рэквізітаў, будзе адлюстраваны здымак студэнта, нумар студэнцкага білета і факультэт навучання. У правым верхнім куце будуць лагатыпы Мінадукацыі і БДУ. Памяняць дызайн карткі нельга — ён уніфікаваны і ўзгоднены з усімі інстанцыямі.

Wednesday, August 29, 2018
Будзьма беларусамі! » У абарону беларускай мовы на этыкетках сабралі тысячу подпісаў
Будзьма беларусамі! » У абарону беларускай мовы на этыкетках сабралі тысячу подпісаў Зварот на сайце Petitions.by супраць забароны пісаць на этыкетках тавараў толькі па-беларуску (хоць толькі па-руску — можна) набраў больш за 1000 подпісаў.
У Беларусі ёсьць Канстытуцыя і закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», якія гарантуюць роўнасць беларускай і рускай моў.

Tuesday, August 28, 2018
У Мінску пакажуць новую казку пра прыгоды літары Ў | Новы Час
У Мінску пакажуць новую казку пра прыгоды літары Ў | Новы Час У новай казцы фармат філасофскай прытчы, якую цікава было б глянуць і дарослым, даведзены амаль да абсалюту. Гэта фактычна і ёсць наша беларуская рэальнасць: сувязь дарослых беларусаў з роднай зямлёй, яе мовай, традыцыямі і культурай перарваная. Менавіта таму бацькі не спяшаюцца аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы, беларускамоўныя групы ў садках.

Monday, August 27, 2018
Кніга, у якой схавалася Беларусь | Новы Час
Кніга, у якой схавалася Беларусь | Новы Час “Менск — горад цікавы, прычым не гэтулькі для турыстаў, колькі для саміх мінчукоў. Асабіста для мяне найбольшае менскае задавальненне — не тэатры і не храмы, не музей і рэстараны. А жывыя ўспаміны карэнных менчукоў, якія паспелі ўбачыць на гэтым самым месцы зусім іншы горад. З іншымі вуліцамі, іншымі дамамі. Нават быццам з іншым паветрам […] Усякі раз, слухаючы такія ўспаміны, я думаю — ці не ёсць галоўная адметнасць Менску ў тым, што ён заўжды будзе горадам аднаго пакалення”, — гэта ўрывак з “Клінікі кітайскага дантыста” Змітра Бартосіка — кнігі, якую я вельмі раю прачытаць.

Sunday, August 26, 2018
Рыбакі на Прыпяці: Бел-чырвона-белы сцяг? Рэспект! - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
Рыбакі на Прыпяці: Бел-чырвона-белы сцяг? Рэспект! - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Мы стартавалі каля пераправы ў ваколіцах вёскі Кораб’е, што ў Лунінецкім раёне. Ужо праз які дзясятак хвілін заплыву з берагу пачулася:
— Глядзіце, плот плыве. А што гэта за сцяг? Палякі, напэўна.
У першы дзень мы праплылі па рацэ трошкі больш за гадзіну. І перш чым разбіць на ноч лагер, яшчэ раз пачулі пра «палякаў», а таксама кароткую даведку ад аматара гісторыі, які патлумачыў дзіцяці:
— А гэта сцяг Вялікага Княства Літоўскага. Была калісьці такая

Saturday, August 25, 2018
Прыгажосць старажытнага Крайска
Прыгажосць старажытнага Крайска Гісторыю свайго краю, свае карані, радавод, безумоўна, варта ведаць кожнаму. Як кажуць, без мінулага няма будучага. У кожнага паселішча свая гісторыя. Глыбока ў сівую мінуўшчыну вядуць карані Крайска, што ў паўночным куточку Лагойшчыны. Сялянскія сядзібы падступаюць да берага рэчкі Крайшчанкі, якая поіць крынічнымі водамі Вілію.

Friday, August 24, 2018
Прасямейныя арганізацыі Беларусі збіраюць подпісы супраць закона аб хатнім гвалце. Каардынатар — «казак» Шапко
Прасямейныя арганізацыі Беларусі збіраюць подпісы супраць закона аб хатнім гвалце. гэты закон «парушае іерархію ў сям’і, і такім чынам робіць з яе псеўдасям’ю»; ставіць дзяцей вышэй за сваіх бацькоў (што дазваляе дзецям «патрабаваць грошы на кішэнныя выдаткі, пагражаць сваім бацькам»); «прывядзе да фактычнага прызнання гендарнай роўнасці (сцірання межаў паміж жанчынай і мужчынам), прызнання розных нетрадыцыйных палоў і палавой ненармальнасці».Каардынатар — «казак» Шапко

Thursday, August 23, 2018
У Беларусі выдаюць кнігу з фатаграфіямі вёсак сярэдзіны ХХ стагоддзя | euroradio.fm
У Беларусі выдаюць кнігу з фатаграфіямі вёсак сярэдзіны ХХ стагоддзя | euroradio.fm Усе фотаздымкі кнігі аб'яднаныя традыцыя рабіць сямейныя здымкі на фоне посцілак (тканых дываноў). У зборы матэрыялу для кнігі прынялі ўдзел больш за 50 сем'яў з розных куткоў Беларусі, калекцыянеры, а таксама Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей і праект "Беларускі архіў вуснай гісторыі".

Wednesday, August 22, 2018
Відэафакт: У Мінску кантралёр пабіў нецвярозага "зайца" | euroradio.fm
Відэафакт: У Мінску кантралёр пабіў нецвярозага "зайца" | euroradio.fm Ён адзначыў, што здарэнне адбылося 21 чэрвеня каля 19-й гадзіны. Сам мужчына праязджаў на грамадскім транспарце міма бойкі і не паведаміў, чым яна скончылася.

Tuesday, August 21, 2018
Беларускі школьнік спажывае ў шэсьць разоў болей солі за амэрыканскага. Гэта хочуць выправіць
Беларускі школьнік спажывае ў шэсьць разоў болей солі за амэрыканскага. Гэта хочуць выправіць Паводле навукоўца, у сярэднім жыхар Беларусі ўжывае 10,6 грамаў солі на суткі, што ўдвая больш, чым рэкамэндуе Ўсясьветная арганізацыя здароўя.

Monday, August 20, 2018
Будзьма беларусамі! » Зняты ў Беларусі фільм «Хрусталь» атрымаў адну з узнагарод кінафестывалю ў Выбаргу
Будзьма беларусамі! » Зняты ў Беларусі фільм «Хрусталь» атрымаў адну з узнагарод кінафестывалю ў Выбаргу Узнагароду на ўрачыстай цырымоніі закрыцця ўручылі выканаўцы галоўнай ролі Аліне Насібулінай.
Нагадаем, фільм «Хрусталь» — гэта стужка, якая ўпершыню за 20 гадоў вылучана ад Беларусі на «Оскар».

Sunday, August 19, 2018
Замежнікі ў беларускіх турмах: шок і галадоўкі | Новы Час
Замежнікі ў беларускіх турмах: шок і галадоўкі | Новы Час 23 мая Ёшыда быў вызвалены з калоніі, дзе правёў амаль два гады за незаконную транспарціроўку агнястрэльнай зброі праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Ёшыда ляцеў з Кіева ў Токіа перасадачным рэйсам праз Мінск і Абу-Дабі. У багажы Ёшыда знаходзіліся часткі антыкварнай агнястрэльнай зброі, якую турыст легальна набыў у Кіеве. Служба бяспекі кіеўскага аэрапорта сфатаграфавала зброю і дазволіла Ёшыду ўзляцець, аднак беларуская мытня затрымала транзітнага пасажыра.

Saturday, August 18, 2018
Гарбата па-браслаўску: гаспадыня раіць, як прыгатаваць смачны і карысны напой зь зёлак, кветак і ягад
Гарбата па-браслаўску: гаспадыня раіць, як прыгатаваць смачны і карысны напой зь зёлак, кветак і ягад З Алёнай мы сустрэліся ў разгар збору скрыпеню, альбо кіпрэю. Гэтая высокая расьліна зь белымі, ружовымі ці фіялетавымі кветкамі моцна цягнецца да сонца і ў паўднёвых рэгіёнах краіны зацьвітае ў другой палове чэрвеня. На Браслаўшчыне яе зьбіраюць амаль увесь ліпень, а далей на поўнач — да сярэдзіны жніўня. Скрыпень першым выростае на пажарышчы, любіць адкрытыя паляны і маляўніча буяе ўздоўж беларускіх дарог.

Friday, August 17, 2018
Які патэнцыял маюць беларускія балоты? | Новы Час
Які патэнцыял маюць беларускія балоты? | Новы Час У балота альбо адразу ўлюбляешся, альбо не прымаеш яго. Так, не кожны чалавек зможа працаваць у палявых умовах пад пільным «наглядам» камароў і сляпнёў, тым больш што там хапае і экстрыму, і бруду. У летнія дні наогул тут будзеце адчуваць сябе як у лазні — там горача і высокая вільготнасць. Але хоць бы раз у жыцці наведаць балота варта, піша zviazda.by.

Thursday, August 16, 2018
Прэйгерман: «Гэта ахілесава пята Беларусі» | Новы Час
Прэйгерман: «Гэта ахілесава пята Беларусі» | Новы Час Тут ключавое пытанне не ў тым, адкуль нам выйсці і куды ўвайсці, а ў тым, якім чынам тыя магчымасці, якія ёсць сёння, павялічваць пасродкам узмацнення канкурэнтаздольнасці эканомікі. Гэта ахілесава пята Беларусі, бо пакуль прывыклі карыстацца тымі магчымасцямі і рэсурсамі, якія ёсць тут і цяпер, а стратэгічна не думаць, а калі і думаць, то не дзейнічаць.

Wednesday, August 15, 2018
Дызайнэр — самая запатрабаваная прафэсія ў беларускіх абітурыентаў
Дызайнэр — самая запатрабаваная прафэсія ў беларускіх абітурыентаў Сёлета абітурыенты падавалі дакумэнты ў 42 вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы Беларусі і 9 прыватных. На бюджэтную форму навучаньня прынята 26 400 чалавек, на платную — 24 000. Застаюцца вакантнымі 14 бюджэтных месцаў у дзьвюх навучальных установах — Мазырскім унівэрсытэце і Беларуска-Расейскім унівэрсытэце ў Магілёве.

Tuesday, August 14, 2018
У Беларусі зраўняюць кошты школьных абедаў
У Беларусі зраўняюць кошты школьных абедаў Абеды ў школьных сталоўках будуць каштаваць аднолькава як для тых вучняў, што харчуюцца за кошт дзяржавы, так і для тых, хто харчуецца за грошы бацькоў. Пра гэта 14 жніўня паведаміла журналістам кіраўніца ўпраўленьня Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Віялета Брэзоўская, піша Радыё Свабода.

https://nn.by/?c=ar&i=214326

https://nn.by/?c=ar&i=214326
Monday, August 13, 2018
30-дзённы бязьвіз і сэкс-турызм. Прагнозы Ганны Бонд, Насты Захарэвіч і Вольгі Шастаковай
30-дзённы бязьвіз і сэкс-турызм. Прагнозы Ганны Бонд, Насты Захарэвіч і Вольгі Шастаковай
«Нават беларуская жанчына робіцца больш свабодная, разумее, што яе жыцьцё залежыць толькі ад яе»

Sunday, August 12, 2018
Трасца, горшая за баршчэўнік. Пра расліну, якая атручвае лясы па ўсёй Беларусі
Трасца, горшая за баршчэўнік. Пра расліну, якая атручвае лясы па ўсёй Беларусі У Інстытуце экспэрымэнтальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук пацьвярджаюць, што сумнік, або залатацень, канадзкі (Solidago canadensis) — шкодная расьліна. Разам з баршчэўнікам Сасноўскага і шалёным гурком ён уваходзіць у лік трох найбольш небясьпечных расьлін. Пра гэта Свабодзе сказаў Алег Маслоўскі, загадчык сэктару кадастру расьліннага сьвету.

https://nn.by/?c=ar&i=214216

https://nn.by/?c=ar&i=214216
Saturday, August 11, 2018
Кераміка з арганічнымі дамешкамі, крамяневая зброя, трохвугольныя наканечнікі стрэл – якія яшчэ рэчы здабылі з-пад зямлі археолагі
Кераміка з арганічнымі дамешкамі, крамяневая зброя, трохвугольныя наканечнікі стрэл – якія яшчэ рэчы здабылі з-пад зямлі археолагі 14 верасня мы правядзём навукова-практычную канферэнцыю «Гiсторыка-культурная спадчына Дзятлаўшчыны: да 520-годдзя горада». Падобныя мерапрыемствы мы праводзiм па ўсёй краіне i потым выдаём кнiгi серыi «Беларусь праз прызму рэгiянальнай гiсторыi» — Капыль, Карэлiчы, Ашмяны, Браслаў, Шумiлiна, Мсцiслаў, Калiнкавiчы, а яшчэ Нясвiж, Навагрудак i шэраг іншых гарадоў

Friday, August 10, 2018
Рэжысэр, які ўвасобіў Каліноўскага - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск
Рэжысэр, які ўвасобіў Каліноўскага - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск 10 жніўня — 140 гадоў з дня нараджэньня рэжысэра, драматурга, пэдагога Еўсьцігнея Міровіча, чалавека, які, на думку ягоных сучасьнікаў, зрабіў беларускі тэатар па-сапраўднаму прафэсійным. Папулярны піцерскі вадэвільны і камічны рэжысэр, выпадкова трапіўшы ў Менск, асталяваўся ў ім назаўжды і прыўнёс у беларускае сцэнічнае мастацтва неўласьцівыя яму лёгкасьць ды іронію. Яго імклівыя пастаноўкі нагадвалі кіно, і сам ён марыў здымаць фільмы.

Thursday, August 9, 2018
Як беларускаму лубіну стаць сапраўдным канкурэнтам імпартнай соі і закрыць патрэбнасць жывёлагадоўлі у бялку?
Як беларускаму лубіну стаць сапраўдным канкурэнтам імпартнай соі і закрыць патрэбнасць жывёлагадоўлі у бялку? Аграномы нездарма называюць лубін беларускай сояй. Незаменных амінакіслот, якія жывёлы атрымліваюць толькі з харчаваннем, у гэтай расліне ў некалькі разоў больш, чым, напрыклад, у ячмені. А па колькасці бялку лубін пераўзыходзіць гарох, сою, віку і іншыя кармавыя культуры. Нягледзячы на гэта, сёння пад лубін адведзена менш за 10 тысяч га. Справа ў тым, што ў свой час аграрыі сутыкнуліся з антракнозам — грыбковай хваробай, якая нярэдка паражае таматы, агуркі, клубніцы. Цалкам пазбавіцца ад антракнозу пры вырошчванні лубіну ў свой час не атрымалася, таму плошчы пад гэтую культуру былі сур'ёзна скарочаны.

Wednesday, August 8, 2018
"Дасягнулі мэтаў, якія ставілі". БНФ прекращает блокировать ресторан у Куропат
"Дасягнулі мэтаў, якія ставілі". БНФ прекращает блокировать ресторан у Куропат Лидер БНФ Григорий Костусев заявил у себя в фейсбуке, что вахта активистов у ресторана «Поедем поедим» около Куропат достигла своих целей. Во избежание провокаций «экзальтаваных прыхільнікаў расійскага імпэрскага рэваншызму» БНФ решил прекратить свое участие в этой форме протестов против ресторана. Коллеги по оппозиции уже раскритиковали решение БНФ, некоторые назвали его предательством.

Читать полностью: https://news.tut.by/economics/603723.html

Читать полностью: https://news.tut.by/economics/603723.html
Tuesday, August 7, 2018
Беларусы збілі ў Маскве зорку фільма «Таксі» Самі Насэры
Беларусы збілі ў Маскве зорку фільма «Таксі» Самі Насэры Інцыдэнт адбыўся ноччу 5 жніўня ў клубе «Войс» на Цвярской вуліцы ў Маскве. Як паведамляе «Маскоўскі камсамолец», Самі Насэры з братам адпачывалі ў клубе, але паводзілі сябе занадта гучна, што не спадабалася кампаніі па-суседству. Да іх падышлі і зрабілі заўвагу, пасля чаго пачалася бойка.

https://nn.by/?c=ar&i=213923

https://nn.by/?c=ar&i=213923
Monday, August 6, 2018
Беларусы выйгралі чэмпіянат свету сярод лесарубаў у Нарвегіі
Беларусы выйгралі чэмпіянат свету сярод лесарубаў у Нарвегіі Каманда вальшчыкаў з Беларусі ў складзе Валерыя Дуровіча, Сяргея Шкудрова і Віктара Зарэмбы пад кіраўніцтвам Уладзіміра Шута выйграла чэмпіянат свету сярод лесарубаў, які прайшоў у Лілехамеры (Нарвегія) 2—5 жніўня, піша БелТА.

https://nn.by/?c=ar&i=213851

https://nn.by/?c=ar&i=213851
Sunday, August 5, 2018
Рэжысэр расейскіх сэрыялаў здымае фільм пра Янку Купалу
Рэжысэр расейскіх сэрыялаў здымае фільм пра Янку Купалу Здымкі пройдуць ня толькі ў Беларусі, плянуецца выезд у Вільню, Санкт-Пецярбург і Маскву. У плянах кінастудыі выпусьціць поўнамэтражны фільм і яго чатырохсэрыйную тэлевізійную вэрсію.

Saturday, August 4, 2018
У Купалаўскім тэатры паставілі Шэксьпіра: з квадракоптэрам, гіраскутэрам і айфонам. Фотарэпартаж
У Купалаўскім тэатры паставілі Шэксьпіра: з квадракоптэрам, гіраскутэрам і айфонам. Фотарэпартаж Гледачы сядзяць ня толькі ў партэры, у ложах, бэльэтажы, на бальконах, а таксама па пэрымэтры сцэны. На думку рэжысэра Андрэя Прыкатэнкі, даражэйшыя квіткі павінны быць менавіта на сцэну, бо людзям заўсёды цікава тое, што адбываецца за рампай.

Friday, August 3, 2018
“Крэдытаў больш не бяром — збіраем грыбы”. Як гродзенцы рыхтуюць дзяцей да школы | euroradio.fm
“Крэдытаў больш не бяром — збіраем грыбы”. Як гродзенцы рыхтуюць дзяцей да школы | euroradio.fm “Каляровы кардон для першакласнікаў — 2,30 — 2,40, каляровыя алоўкі (у залежнасці ад колькасці) — ад 5 рублёў, фламастары — ад 2 да 12 рублёў, фарбы акварэльныя па 2-3 рублі, сшыткі самыя простыя — ад 15 да 17 капеек, з кардоннай вокладкай — 35, з малюнкамі на вокладцы — па 45 капеек”, — распавядае прадавачка.

Thursday, August 2, 2018
За што рэпрэсавалі мяккі знак?
За што рэпрэсавалі мяккі знак? Гукі [с, з, ц, дз] гучаць мякка перад наступнымі мяккімі ўсюды, нават у прыназоўніках. Зь вялікай ахвотай. Пойдзем бязь іх. Церазь вёску. (Гэта акрамя становішча перад заднеязычнымі гукамі г, к, х. Тады мяккасьці няма: расхістаць; вярнуўся з Кіева. Толькі ў гаворках паўночнага ўсходу Беларусі скажуць „зь Кіева“).

Wednesday, August 1, 2018
У Беларусі з 1 жніўня павялічылі пэнсіі і бюджэт пражытковага мінімуму
У Беларусі з 1 жніўня павялічылі пэнсіі і бюджэт пражытковага мінімуму Для працаздольнага насельніцтва БПМ вызначаны ў 236,98 рубля, для пэнсіянэраў — 162,58 рубля, для студэнтаў — 206,89 рубля, для дзяцей да трох гадоў — 135,93 рубля, ад трох да шасьці — 188,95 рубля, ад шасьці да васемнаццаці гадоў — 231,32 рубля.

Subscribe to:
Posts (Atom)