Thursday, August 9, 2018

Як беларускаму лубіну стаць сапраўдным канкурэнтам імпартнай соі і закрыць патрэбнасць жывёлагадоўлі у бялку?

Як беларускаму лубіну стаць сапраўдным канкурэнтам імпартнай соі і закрыць патрэбнасць жывёлагадоўлі у бялку? Аграномы нездарма называюць лубін беларускай сояй. Незаменных амінакіслот, якія жывёлы атрымліваюць толькі з харчаваннем, у гэтай расліне ў некалькі разоў больш, чым, напрыклад, у ячмені. А па колькасці бялку лубін пераўзыходзіць гарох, сою, віку і іншыя кармавыя культуры. Нягледзячы на гэта, сёння пад лубін адведзена менш за 10 тысяч га. Справа ў тым, што ў свой час аграрыі сутыкнуліся з антракнозам — грыбковай хваробай, якая нярэдка паражае таматы, агуркі, клубніцы. Цалкам пазбавіцца ад антракнозу пры вырошчванні лубіну ў свой час не атрымалася, таму плошчы пад гэтую культуру былі сур'ёзна скарочаны.

No comments:

Post a Comment