Friday, September 21, 2018

Квасыч, Капірыч і Рыгорыч: Імя па бацьку як чужы брэнд

Квасыч, Капірыч і Рыгорыч: Імя па бацьку як чужы брэнд Тое самае было ўва ўсіх іншых эўрапейскіх народаў. Але ўзьнікла эканамічна-юрыдычная патрэба дакладна вызначаць спадкаемцаў ды падаткаплатнікаў. Таму сярэднявечныя імёны па бацьку ў Эўропе практычна ўсюды сталі імёнамі ад продка старэйшага калена, г. зн. пераўтварыліся ў прозьвішчы, запанавала эўрапейская мадэль «асабовае імя + сямейнае імя (прозьвішча)».

Thursday, September 20, 2018

Будзьма беларусамі! » Працяг праекту «(Не)расстраляныя» – кніга з CD, лекцыі ў Мінску і рэгіёнах

Будзьма беларусамі! » Працяг праекту «(Не)расстраляныя» – кніга з CD, лекцыі ў Мінску і рэгіёнах «(Не)расстраляныя» – працяг праекту, які пакліканы вярнуць імёны і творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры ў сучасны дыскурс. Рыхтуецца да друку ўнікальнае выданне, у якое ўвойдзе 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, больш за сто абраных твораў ды каля сотні архіўных фотаздымкаў, частка з якіх будзе апублікаваная ўпершыню. Таксама да кнігі будзе далучаны музычны CD-дадатак з песнямі на словы герояў праекту. Аб’ём кнігі – больш за 300 старонак.  Аздабленнем выдання займаецца дызайнерка Наста Шастак.

kniga

Wednesday, September 19, 2018

Арт-сядзіба пачынае праект «Беларускамоўныя»

Арт-сядзіба пачынае праект «Беларускамоўныя» «Мы будзем запрашаць па двое гасьцей, у тым ліку зорак, якія размаўляюць па-беларуску. Яны раскажуць пра свой досьвед быць беларускамоўнымі. Калі і чаму чалавек перайшоў на родную мову? Ці шмат людзей павёў за сабой? Якія праблемы былі, каго натхнілі? Апроч таго, ёсьць шмат беларускамоўных сем’яў — у такім разе будзем запрашаць усю сям’ю. Можна паслухаць і задаць пытаньні», — сказаў Алесь Сьнег.

Tuesday, September 18, 2018

Анхела Эспіноса Руіз: Я хацела, каб людзі ў Гішпані зразумелі, што ў Еўропе ёсць Беларусь - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Анхела Эспіноса Руіз: Я хацела, каб людзі ў Гішпані зразумелі, што ў Еўропе ёсць Беларусь - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск Я хацела, каб людзі ў Гішпані зразумелі, што ў Еўропе ёсць такая краіна як Беларусь. Што адбываецца ў Беларусі, што гэта Еўропа, хоць і за мяжой Еўразвязу. І гэта для мяне было ўжо вострым і важным пытаннем. Мая сяброўка з Беларусі прымусіла мяне даслаць гэты апублікаваны артыкул на конкурс. На наступны год быў абвешчаны конкурс «Беларусь у фокусе», арганізаваны ў Варшаве. І нейкім цудам я перамагла ў гэтым конкурсе. І мяне запрасілі ў Варшаву.

Monday, September 17, 2018

Вучоны растлумачыў, чаму ў гэтым сезоне восы так часта нападаюць на людзей. І як ад іх бараніцца

Вучоны растлумачыў, чаму ў гэтым сезоне восы так часта нападаюць на людзей. І як ад іх бараніцца  Гэты сезон трошкі анамальны па тэмпературным рэжыме. Але такія сезоны ўжо былі. У гэтым годзе было так: высокі тэмпературны рэжым змяняў кароткі перыяд дажджоў. Але ў адрозненне ад папярэдніх сезонаў, у гэтым больш высокія летнія тэмпературы, таму і актыўнасць, і колькасць вос расце. Акрамя гэтага, ёсць шматгадовыя ваганні колькасці, звязаныя з сонечнай актыўнасцю. Мы адзначалі, што раз у 11-12 гадоў колькасць вос некалькі вышэйшая, чым у іншыя гады.




https://nn.by/?c=ar&i=216081

Sunday, September 16, 2018

Віктар Дашук: Мару дажыць да 100 гадоў і зьняць фільм па маім новым рамане - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск

Віктар Дашук: Мару дажыць да 100 гадоў і зьняць фільм па маім новым рамане - Хартия'97 :: Новости Беларуси - Белорусские новости - Новости Белоруссии - Республика Беларусь - Минск 16 верасьня спаўняецца 80 гадоў Віктару Дашуку — выбітнаму беларускаму кінарэжысэру-дакумэнталісту, народнаму артысту, ляўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, шматлікіх міжнародных кінафэстываляў, народнаму артысту БССР. Цягам апошніх 25 гадоў беларускія ўлады яго проста не заўважаюць. Забыўся пра існаваньне выбітнага рэжысэра і «Беларусьфільм», якому Віктар Дашук аддаў больш за 30 год свайго жыцьця

Saturday, September 15, 2018

Беларускі экіпаж на грузавіку МАЗ упершыню выйграў міжнароднае ральлі

Беларускі экіпаж на грузавіку МАЗ упершыню выйграў міжнароднае ральлі Экіпаж Вязовіча прыехаў першым на пятым этапе і стаў першым у генэральнай клясыфікацыі ральлі Turkmen Desert Race, якое праходзіла ў Каракумах. Другое і трэцяе месцы занялі экіпажы расійскай каманды «КАМАЗ-майстар», якім кіраваў Айрат Мардеева і Дзмітрыя Сотнікава. Яшчэ адзін беларускі экіпаж Аляксея Вішнеўскага апынуўся на чацьвёртым радку агульнага заліку

Гоначны МАЗ на радзіме Касьцюшкі, архіўнае фота.